«Назначэнне на пасаду было нечаканым». Юлія Трацяк назначана загадчыцай Рубяжэвіцкай участковай бальніцы

Главное Медыцына

image_pdfimage_print

Юлія Трацяк працуе ў Стаўбцоўскай ЦРБ толькі першы год, але ўжо назначана загадчыцай Рубяжэвіцкай участковай бальніцы.

Юлія Аляксандраўна закончыла Віцебскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт і вярнулася працаваць у свой раён урачом-інтэрнам агульнай урачэбнай практыкі. Стаўбцоўская ЦРБ выдавала ёй на вучобу мэтавае накіраванне.

Першая сустрэча з калектывам, медыцынскія будні прыйшліся Юліі даспадобы. Назначэнне на пасаду было нечаканым.

– Раней мне не даводзілася працаваць у сельскай медустанове, адначасова з дарослым насельніцтвам і дзецьмі, – тлумачыць Юлія.

У зоне абслугоўвання Рубяжэвіцкай участковай бальніцы – больш за 200 дзяцей ад нараджэння да 18 гадоў, у тым ліку 15 – ва ўзросце да года. Акрамя таго, у сельскай бальніцы ёсць сацыяльныя ложкі. На іх змешчаны 10 чалавек. Гэта пажылыя людзі, асобы з інваліднасцю, якім неабходны догляд.

Ва ўчастковай бальніцы, як і паўсюдна на Стаўбцоўшчыне, праводзіцца вялікая работа па вакцынацыі супраць каранавіруснай інфекцыі. Пры неабходнасці медыкі выязджаюць у аддаленыя вёскі, каб непасрэдна дома зрабіць прышчэпкі жадаючым.

На даны момант у сувязі з неабходнасцю Юлія Трацяк часова пераведзена ў паліклініку. Працуе ў складзе кантактнай групы. «Выязджаем да пацыентаў паўсюдна па раёне. Робім медыцынскія агляды, бяром мазкі для даследавання і інш.», – расказвае пра сваю работу малады спецыяліст.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *