Ноу-хау ад перапрацоўшчыкаў: Стаўбцоўскі мясакансервавы камбінат прапанаваў новыя віды прадукцыі

Главное Эканомiка

image_pdfimage_print
Намеснік дырэктара па камерцыйных пытаннях Стаўбцоўскага мясансервавага камбіната Валянціна Бурдзейка дэманструе новыя віды прадукцыі

Больш за дзясятак новых відаў прадукцыі прапанавала сёлета ААТ «Стаўбцоўскі мясакансервавы камбінат».  Сярод іх і ноу-хау – стэйк з мармуровай ялавічыны, на які пакупнікі нават пакідаюць заяўкі

Гэты натуральны прадукт дастаткова падсмажыць на грылі некалькі мінут – і страва гатова.

«Мармуровая ялавічына каштоўная па сваім складзе. Дзякуючы спецыяльнаму, вугляводнаму, кармленню жывёлы яна паўнацэнная па ўтрыманні бялку. Тлушчавыя прожылкі робяць мяса сакавітым, мяккім. На стэйк вялікі попыт», – падкрэсліваюць перапрацоўшчыкі.

Новую прадукцыю з ахвотай бяруць рэстараны, кафэ, магазіны. Ахалоджаныя стэйкі запатрабаваны і ва ўласнай фірменнай гандлёвай сетцы. У мясакансервавага камбіната дзевяць магазінаў, з іх большая частка размешчана ў Стоўбцах.

Увогуле мясакансервавы камбінат выйграе тэндары і забяспечвае мяснымі паўфабрыкатамі і каўбаснымі вырабамі камбінаты школьнага харчавання г. Мінска і г. Баранавічы, бальніцы Мінскай вобласці, установы адукацыі раёна.

Каб прадукцыя мела стабільна высокую якасць, набываюць сучаснае абсталяванне. Сёлета, да прыкладу, закупілі сасісачныя дазатары, новую закатачную машыну для кансерваў і паштэтаў.

Але рэалізацыя самага важкага праекта Стаўбцоўскага мясакансервавага камбіната – будаўніцтва цэха для забою жывёлы па тэхналогіі «халяль» – яшчэ наперадзе.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *