У Стаўбцоўскай бальніцы два патокі, адзін напрамак — вакцынацыя

Главное Медыцына

image_pdfimage_print
На ўваходзе ў паліклініку сустракае медрэгістратар Алена Голуб

У Стаўбцоўскай паліклініцы ўжо другі год пацыентаў раздзяляюць на два патокі.

Створана магчымасць не сутыкацца з тымі, хто з тэмпературай ці іншымі прыкметамі рэспіраторнай інфекцыі. Такая эпідэміялагічная рэальнасць, перасцярога ад новых заражэнняў СOVID-19.

У фае паліклінікі першай сустракае пацыентаў медрэгістратар Алена Голуб. Яна змярае электронным прыборам тэмпературу, цікавіцца самаадчуваннем. І непрыкметна дзеліцца ўласным пазітывам – усмешкай, пажаданнем выздараўлення. Калі пацыенту ў чырвоную зону, тлумачыць яму, што ўсё неабходнае можна зрабіць у адным месцы: рэнтген-здымак, агляд урача, аналізы, мазок… Глядзіш на пацыента і бачыш, што ў яго вачах знікае боязь.

– Людскі паток у паліклініку не змяншаецца, але гэта не гаворыць пра рост захваральнасці, – удакладняе Алена Голуб. – Вялікая частка людзей накіроўваецца на прышчэпкі супраць каранавіруснай інфекцыі і супраць грыпу, у бальнічную аптэку, каб атаварыць электронны рэцэпт. Заказаць такі рэцэпт можна па тэлефоне.

Заўважаем, што сярод тых, хто кіруецца на прышчэпкі, нямала пажылых людзей. Нашы бацькі, бабулі і дзядулі робяць свой асэнсаваны выбар. Малайцы! Жыццё цудоўнае – чаму б не жыць?!

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

Фота Наталлі КЛЫГАЧ      



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *