У Стоўбцах наладзілі выпуск махавікоў для рухавікоў

Важное Эканомiка

image_pdfimage_print
Фота носіць ілюстрацыйны характар

У філіяле ААТ «ККХ «Мінскі маторны завод» у г. Стоўбцы наладзілі выпуск махавікоў для рухавікоў.

З галаўнога прадпрыемства філіяла перададзены абсталяванне і тэхналогія вытворчасці гэтых камплектуючых. У трэцім квартале бягучага года былі выкананы вопытныя партыі, якія засведчылі добрую якасць прадукцыі.

Варта адзначыць, што ў філіяле пастаянна расшыраецца наменклатура дэталяў і вузлоў, якія пастаўляюцца на галаўны канвеер для зборкі рухавікоў.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *