«Call-цэнтр на сувязі». У мікрараёне Акінчыцы не хапае банкамата

Главное Дажынкі-2022

image_pdfimage_print

Марыя Цімох жыве ў мікрараёне Акінчыцы, побач з музейнай сядзібай. Мы і сустрэлі яе на цэнтральным скрыжаванні, дзе яна якраз наводзіла парадак ля ахоўнага крыжа.

Жыхарка мікрараёна Акінчыцы Марыя Цімох

Пацікавіліся ў жанчыны пра жыццё ў мікрараёне.

– Ёсць усё неабходнае, – гаворыць Марыя Баляславаўна. – Святло на вуліцы гарыць да дзвюх ночы. Працуюць «райпоўскі» магазін і прыватны ларок. Тавару ўсялякага хапае. У ларок прывозяць гарачы хлеб. Аўтобусы ходзяць нармальна, толькі хацелася б, каб і ў нядзелю, як і ў будныя дні, быў рэйс у 09.30. Нам патрэбен банкамат, каб можна было зняць з карткі грошы. Сваёй аптэкі ў мікрараёне няма.

У размове з іншымі жыхарамі Акінчыцаў, а таксама з пісьмовага допісу Сяргея Крэня ў сall-цэнтр рэдакцыі нам стала вядома, што ў гэтым мікрараёне дрэнны інтэрнэт, асабліва вечарам, вымушае жадаць лепшага якасць мабільнай сувязі, няма нічога для дзяцей і інш.

У найбліжэйшы час пастараемся падрыхтаваць для вас публікацыю адносна перспектыў развіцця мікрараёна Акінчыцы.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *