Аператара плазменнай рэзкі Максіма Ігнаценка чакае ювелірная работа

Важное Эканомiка

image_pdfimage_print
Максім Ігнаценка займаецца плазменнай рэзкай

Аператар плазменнай рэзкі Максім Ігнаценка працуе на ўчастку ДРБУ № 135, на якім вырабляюць неабходныя элементы для аснашчэння аўтадарог.

У іх ліку – павільёны, лаўкі, урны і інш. Два гады таму тут пачыналі з самага звычайнага – вырабу дарожных апор. Цяпер распрацоўваюць эскізы парэнчавых агароджаў з арнаментам, якія плануецца ўстанаўліваць на мастах і пешаходных пераходах. У сувязі з гэтым Максіма Ігнаценку, які займаецца плазменнай рэзкай з лічбавым праграмным кіраваннем, чакае проста ювелірная работа.

Уся прадукцыя, што выпускаецца на ўчастку, запатрабаваная, прычым не толькі сваім ДРБУ, але і аналагічнымі філіяламі КУП «Мінскаблдарбуд».

Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *