Санаторыі запрашаюць на рэабілітацыю

Важное Медыцына

image_pdfimage_print
Фота носіць ілюстрацыйны характар

Грамадзянам, якія перахварэлі на каранавірус і маюць патрэбу ў комплекснай рэабілітацыі, прапануем санаторна-куротнае лячэнне.

Згодна з даручэннем кіраўніка дзяржавы, Рэспубліканскі цэнтр па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва, Міністэрства аховы здароўя і Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь прынялі сумеснае рашэнне аб пазачарговым санаторна-курортным лячэнні COVID-19 у санаторыях Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь – «Белая Вежа», «Ясельда», «Вяжуці», «Бярэзіна». Праз месяц пасля выздараўлення асобы з I і II групамі інваліднасці змогуць лячыцца бясплатна, а ветэраны працы заплацяць толькі 15-20 працэнтаў ад поўнага кошту пуцёўкі.

Камісіям па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва, якія створаны ў арганізацыях, рэкамендавана ў першачарговым парадку выдаваць набытыя за дзяржаўныя сродкі пуцёўкі работнікам і іх непаўналетнім дзецям, якія перанеслі пнеўманію, асацыіраваную з інфекцыяй COVID-19.

За дзесяць месяцаў бягучага года санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне за кошт дзяржаўных крыніц фінансавання прайшлі 270 жыхароў раёна, а за сродкі дзяржаўнага сацыяльнага страхавання – 164 працаўнікі і іх дзеці.

У раёне забяспечваецца максімальны ахоп інвалідаў, якія жадаюць атрымаць санаторна-курортнае лячэнне, а таксама іншых катэгорый грамадзян, якія маюць пазачарговае права на бясплатнае атрыманне пуцёвак.

У перыяд складанай эпідэміялагічнай сітуацыі кіраўнікамі санаторна-курортных арганізацый прымаюцца меры па рэалізацыі арганізацыйных і санітарна-супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў па папярэджванні заносу і распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі.

Людміла МАГЕР, вядучы спецыяліст па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва па Стаўбцоўскім раёне



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *