Ва ўстановах культуры Стаўбцоўшчыны

Культура Нумары

image_pdfimage_print

КАДРЫ: У СТАТУСЕ І СПЕЦЫЯЛІСТАЎ, І СТУДЭНТАЎ

У гэтым годзе рады работнікаў культуры раёна папоўніліся васьмю маладымі спецыялістамі. З вышэйшай адукацыяй у сферы культуры раёна палова спецыялістаў з 262 работнікаў.

Пастаянна захоўваецца практыка павышэння кваліфікацыі з выкарыстаннем завочнай формы навучання. У сучасны момант 13 спецыялістаў культуры працягваюць навучанне на завочных факультэтах вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў.

 

ПАСЛУГІ: ГАСТРАЛЁРАМ ДЗВЕРЫ АДЧЫНЕНЫ

З пачатку бягучага года ўстановамі культуры раёна аказана платных паслуг насельніцтву на суму 610 мільёнаў рублёў. Гэта складае 133 працэнты да ўзроўню мінулага года.

Арганізацыі і прадпрыемствы раёна скарыстоўваюць паслугі работнікаў культуры ў арганізацыі навагодніх дзіцячых ранішнікаў, юбілейных урачыстасцяў. Раённы Цэнтр культуры зарабляе грошы не толькі прыкладаннем сваіх талентаў у правядзенні мерапрыемстваў, але і прадастаўляючы ў арэнду плошчы, напрыклад, гандлярам. Такім чынам, установа культуры спаўна скарыстоўвае магчымасці быць запатрабаванай.

 

РЭАРГАНІЗАЦЫЯ: У НОВЫМ ПРЫЗНАЧЭННІ

Законы эканомікі  няўмольныя. Час дыктуе ўсё аблічваць, арганізацыі і прадпрыемствы закліканы да аптымізацыі сеткі ўласных аб’ектаў.

З пачатку бягучага года закрыта восем аб’ектаў культуры – Залужскі дом культуры, Ячнаўскі, Апечкаўскі, Гуменаўшчынскі, Хатаўскі і Мешыцкі клубы-бібліятэкі, Мархачоўшчынская і Кнотаўшчынская сельскія бібліятэкі.

Некаторыя з гэтых будынкаў атрымалі жыццё ў новым прызначэнні.

Напрыклад, у Апечках будынак клуба перададзены праваслаўнай абшчыне ў гонар святых мучаніц Веры, Надзеі, Любові і іх маці Сафіі.

Лана СВЯТЛІЦКАЯ

Фота Васіля ЗЯНЬКО



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *