На Стаўбцоўшчыне прайшоў Дзень інфармавання

Афіцыйна Главное

image_pdfimage_print
Сёння на Стаўбцоўшчыне прайшоў Дзень інфармавання. Інфармацыйна-прапагандысцкая група на чале са старшынёй райвыканкама Дзянісам Колясенем пабывала ў калектыве Стаўбцоўскага філіяла ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат».
З работнікамі прадпрыемства былі абмеркаваны тэмы дэмаграфічнай палітыкі ў нашым раёне і Мінскай вобласці, вакцынацыі (на Стаўбцоўшчыне вакцынавалася больш за 41 працэнт дарослага насельніцтва), а таксама актуальная грамадска-палітычная сітуацыя. Рознабаковая і канкрэтная інфармацыя выклікала вялікую цікавасць і водгук у аудыторыі.
На павышэнне ўзроўню нараджальнасці і меры, накіраваныя на фарміраванне здаровых дзяцей і моцных сем’яў, звярнулала ўвагу ў сваім выступленні галоўны ўрач Стаўбцоўскай ЦРБ Святлана Глебка. Так, за 2016-2020 гады ў раённую бальніцу закуплена за кошт рэспубліканскага, абласнога і раённага бюджэтаў дыягнастычнага і ііншага медыцынскага абсталявання на  суму 1 мільён 800 тысяч рублёў. У бягучым годзе ідуць закупкі абсталявання на 300 тысяч рублёў за кошт сродкаў Сусветнага і Еўразійскага банкаў у рамках дапамогі ў барацьбе з COVID-19.
Прымныя навіны — да канца бягучага года на базе Стаўбцоўскай ЦРБ у адпаведнасці з даручэннем кіраўніка краіны будзе адкрыта міжраённае траўматалагічнае аддзяленне, а ў 2022 годзе будзе ўстаноўлены апарат камп’ютарнай тамаграфіі.
Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара
Больш падрабязна пра размову ў калектыве Стаўбцоўскага філіяла чытайце ў бліжэйшых нумарах газеты «Прамень»


Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *