Названы пераможцы конкурса «Прадпрымальнік года – 2021»

Важное Эканомiка

image_pdfimage_print

Сярод пераможцаў Нацыянальнага конкурсу «Прадпрымальнік года – 2021″ названа і ТАА «Ставек», якое працуе на Стаўбцоўшчыне.

Згодна з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 11 кастрычніка 2021 года № 571, гэтая кампанія вылучана ў намінацыі «Эфектыўны бізнес у сферы вытворчасці».

Яе асноўны від дзейнасці – навуковая распрацоўка і ўласная вытворчаць ветэрынарных прэпаратаў у Рэспубліцы Беларусь. На даны момант наладжаны выпуск антыбактэрыяльных прэпаратаў у форме ін’екцый, а таксама аральных раствораў і водарастваральных парашкоў.

Сапраўдным навуковым прарывам і гонарам кампаніі з’яўляецца распрацоўка інавацыйнага супрацьвіруснага прэпарата «Трывірон», якому няма сусветных аналагаў. Лекавы сродак выкарыстоўваецца ў барацьбе з інфекцыйнымі захворваннямі, выкліканымі РНК-вірусамі.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *