Падзеі і здарэнні за тыдзень

Главное Падзеі і здарэнні

image_pdfimage_print

ЗАГСам зарэгістраваны па раёне тры шлюбы, зроблена пяць адзнак аб скасаванні сямейнага саюзу. Пасведчанні аб нараджэнні атрымалі шэсць маленькіх жыхароў Стаўбцоўшчыны: Стэфанія Аўласёнак, Раман Іўкін, Софія Клімовіч, Кацярына Плявака, Ева Савенак і Андрэй Ермак.

У пажарнай часці згадалі вогненнае здарэнне ў кватэры па вуліцы Міру, 8, у Стоўбцах. На пажары пацярпеў мужчына. Удалося выратаваць яго, але ад атрыманых апёкаў ён памёр у бальніцы. Матэрыялы па даным факце перададзены ў раённы аддзел Следчага камітэта.

Міліцыяй зарэгістравана 116 паведамленняў аб правапарушэннях, у выніку чаго ўзбуджана 11 крымінальных спраў, у трох з іх устаноўлены падазроныя. З інтэрната ў Дзераўной выкрадзены 100 рублёў. У жыхара Рочавічаў прапалі электраплітка і 20 кг цыбулі. У Задвор’і з дома, які будуецца, выкрадзены электраінструмент на агульную суму 1950 рублёў.

Суд прыгаварыў да штрафу ў памеры 50 базавых велічынь 39-гадовага жыхара Дзяржынскага раёна, які пры абмене вадзіцельскага пасведчання прад’явіў у МРЭА ДАІ несапраўдную медыцынскую даведку. На сем сутак арыштавана 67-гадовая жыхарка Задвор’я: жанчына вынесла з магазіна бутэльку гарэлкі. Чацвёра сямейных скандалістаў (жыхары Мархачоўшчыны, Новай Вёскі і Стоўбцаў) аштрафаваны, памеры штрафаў – 58 і 87 рублёў.

ДАІ выявіла 128 парушэнняў правілаў дарожнага руху. Сярод парушальнікаў – п’яны вадзіцель і восем вадзіцеляў-бяспраўнікаў, 21 недысцыплінаваны пешаход і веласіпедыст. Зафіксавана 14 ДТЗ.

«Хуткая» атрымала 270 выклікаў, у тым ліку 10 – да асоб з алкагольным ап’яненнем. Пяць зваротаў у экстранную службу прылічваюць да неабгрунтаваных.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *