Першы галалёд пакажа

Главное Грамадства

image_pdfimage_print

Дарожныя і камунальныя службы рапартуюць пра гатоўнасць да работы ў зімніх умовах.

З улікам мінусавых тэмператур ДЭУ № 62 фактычна ўжо прыступіла да супрацьгалалёднай апрацоўкі дарожнага пакрыцця. На дзяжурстве задзейнічаны сем адзінак тэхнікі, у тым ліку тры – на магістралі М1 і чатыры – на дарогах рэспубліканскага значэння. На даны момант назапашана 80 працэнтаў ад запланаванага аб’ёму пясчана-саляной сумесі і солі.

У ДРБУ № 135, якое абслугоўвае дарогі мясцовага значэння, да работы ў зімніх умовах падрыхтаваны чатыры адзінкі тэхнікі. Арганізавана дзяжурства спецыялістаў.

Стаўбцоўскае АКС сустракае зіму з 100-працэнтным запасам пясчана-саляной сумесі, аплачана набыццё 600 тон галіту. Для апрацоўкі вуліц падрыхтавана неабходная тэхніка.

Адсочваецца прагноз надвор’я, наладжана ўзаемадзеянне з аддзелам ДАІ райаддзела міліцыі.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *