Гарачыя лініі Камітэта дзяржкантролю

Навіна дня Нумары

image_pdfimage_print

Камітэтам дзяржаўнага кантролю Мінскай вобласці 27 кастрычніка 2014 года па тэлефонах (8-017) 284-07-06, 284-09-29 і 331-42-69 будзе праводзіцца гарачая лінія па пытанні гатоўнасці аб’ектаў народнай гаспадаркі Мінскай вобласці да ацяпляльнага сезона 2014/2015 гг. Ва ўказаны дзень грамадзяне з 09.00 да 13.00 і з 14.00 да 18.00 могуць паведаміць аб парушэннях і недахопах у рабоце жыллёва-камунальнай гаспадаркі, фактах незабеспячэння захаванасці запасаў паліва ў кацельнях і неналежнага забеспячэння раённых цэнтраў, аграгарадкоў і пасёлкаў гарадскога тыпу гарачай вадой, а таксама ўнесці прапановы па паляпшэнні работы па даных напрамках дзейнасці.

Акрамя таго, грамадзяне могуць накіраваць паведамленне аб указаных фактах па электроннай пошце на адрас Камітэта дзяржаўнага кантролю Мінскай вобласці ў сетцы інтэрнэт kgminobl@mail.belpak.by.

* * *

У Камітэце дзяржаўнага кантролю Мінскай вобласці 27 кастрычніка 2014 года па тэлефоне (8-017) 284-03-42 пройдзе гарачая лінія з насельніцтвам вобласці на тэму «Аб стане лекавага забеспячэння аптэчнай сеткі Мінскай вобласці».

Ва ўказаны дзень з 10.00 да 12.00 грамадзяне могуць паведаміць аб недахопах у рабоце аптэк і іх забяспечанасці лекавымі сродкамі айчыннай вытворчасці.

Камітэт дзяржкантролю таксама цікавяць меркаванне медыцынскіх работнікаў аб наяўнасці праблем у фармацэўтычнай галіне і прапановы па іх вырашэнні.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *