Атрымалі граматы

Важное Сельская гаспадарка

image_pdfimage_print

Да прафесійнага свята Стаўбцоўскі раённы савет Аграпрамысловага саюза ўзнагародзіў ганаровымі граматамі групу працаўнікоў гаспадарак раёна, якія шчыруюць у сельскагаспадарчай галіне больш за трыццаць гадоў.

Сярод адзначаных і людзі, стаж работы якіх налічвае звыш чатырох дзесяцігоддзяў. Гэта галоўны інжынер ТАА «СЖК «Налібакі» Іван Жаўнерчык, загадчык майстэрні ААТ «Каганец» Аляксандр Пазняк і механізатар ААТ «Рубяжэвічы» Мар’ян Шышко. Багаты стаж у начальніка аддзела тэхнічнага сэрвісу і рамонту Аляксандра Пахадні з ААТ «Стаўбцоўскі райаграсэрвіс». Прысвяцілі сваё жыццё нялёгкай працы на зямлі механізатары Павел Мазанік (ААТ «Налібакі-Агра»), Іван Жыбуль (ААТ «Дзераўное»), Генадзій Ярмак (ААТ «Жацерава»), Міхаіл Сухаверх (ААТ «Вішнявецкі-агра»), Іван Аляксей (ПДСУП «Профі-Аграцэнтр»), Мікалай Ус (ААТ «Радзіма Якуба Коласа»), Святаслаў Тарасевіч (ААТ «Рочавічы»), Анатолій Кутас (ААТ «Шашкі»), Анатолій Казлоўскі (ААТ «Агранёманскі»), Васілій Сягай (ААТ «Вялікі Двор»), Аляксандр Бычко (СГФ «Аталезь-агра» ААТ «Стаўбцоўскі райаграсэрвіс»).

Надзея БАТАЛКА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *