Вытворцам пакарыўся Кітай, наступны – Ганконг

Главное Эканомiка

image_pdfimage_print

Дырэктар Стаўбцоўскага мясакансервавага камбіната Рамуальда Бурдукевіч жыве, як заўсёды, клопатамі ўжо заўтрашняга дня прадпрыемства, аднак не хавае добрага настрою.

Дырэктар Рамуальда Бурдукевіч

– Мы асвоілі кітайскі рынак, – расказвае Рамуальда Браніславаўна. – Правялі вялікую работу, каб трапіць на гэты няпросты і далёкі рынак, затрымацца на ім. Для нас гэта своеасаблівы прарыў. У лістападзе плануем адгрузіць у Кітай 200 тон мяса-коснага паўфабрыкату. Набылі ўстаноўку шокавай замарозкі, каб скараціць працэс замарозкі з трох сутак да адных.

Экспартная прадукцыя праходзіць шматслойную апрацоўку ад каранавіруснай інфекцыі. Увесь працэс – ад апрацоўкі да ўпакоўкі, загрузкі – здымаецца на відэа, і інфармацыя ў рэжыме анлайн паступае кітайскаму пакупніку.

У нас пайшоў вялікі экспарт. Пастаўкі выраслі ў тры разы. Спадзяёмся, што ўтрымаем пазіцыі. Плануем асвойваць новыя рынкі збыту. Хочам выйсці на рынак Ганконга. З’явіўся пакупнік з гэтай краіны. Працуем над заключэннем кантракта. У снежні адгрузім каля 40 тон прадукцыі і столькі ж – у студзені 2022 года.

Камбінат працуе стабільна, з ростам усіх пазіцый у дзеючых і супастаўных цэнах. Распрацоўваем новыя віды прадукцыі. Заробленыя грошы ўкладваем у інвестыцыйныя праграмы, абнаўленне вытворчасці. Асноўныя сродкі акумуліруем для будаўніцтва новага цэха.

Калектыў разумее сучасныя задачы і з адказнасцю ставіцца да іх вырашэння.

Калектыў бухгалтэрыі

Вынікі

За 9 месяцаў 2021 года на камбінаце перапрацавана амаль 14 тысяч тон жывёлы (тэмп росту ў параўнанні з аналагічным леташнім перыядам – 104,6 працэнта).

Выпушчана 1078 тон каўбасных вырабаў, 947 тон паўфабрыкатаў, 397 тон паштэтаў і мясных кансерваў.

Тэмп росту вытворчасці прадукцыі ў дзеючых цэнах – 117,1 працэнта.

На 117,4 працэнта вырасла сярэднямесячная заработная плата на прадпрыемстве, яе памер – 1664,6 рубля.

Выручка ад рэалізацыі склала 66,7 мільёна рублёў (тэмп росту – 115,2 працэнта).

На экспарт адгружана 2028 тон прадукцыі (тэмп росту – 261,5 працэнта). Інвестыцыі ў асноўны капітал склалі 545 тысяч рублёў (тэмп росту 142,3 працэнта).

Работнікі ўчастка «Халадзільнік» (у цэнтры – начальнік участка Андрэй Бурновіч)
Работнікі ўчастка па вытворчасці каўбасных вырабаў і мясных паўфабрыкатаў
Кладаўшчыца Святлана Варанко
Абвальшчык мяса Дзмітрый Волк і кладаўшчыца Вольга Хіневіч
Грузчык Павел Курыльчык
Укладчык-упакоўшчык Таццяна Заварына і вагаўшчыца Людміла Хайнова

Дошка гонару

За ўзорнае выкананне працоўных абавязкаў на Дошку гонару прадпрыемства занесены фотаздымкі наступных работнікаў: абвальшчыка мяса Дзмітрыя Волка, вытворцы натуральнай каўбаснай абалонкі Аксаны Лукашэвіч, разборшчыцы субпрадуктаў Людмілы Трацяк, засольшчыка мяса Максіма Лінко, укладчыка-ўпакоўшчыка Таццяны Заварынай, грузчыка Васіля Ярмолы, прадаўцоў Наталіі Буцук і Іны Варывоцкай, загадчыцы сталовай Ірыны Зайко, слесара-рамонтніка кацельні Васіля Клюцука, электрагазазваршчыка Івана Сцепанюка, вадзіцеля пагрузчыка Вадзіма Казлоўскага.

Ветэраны працы

Ганаровае званне «Ветэран працы» прысвоена сёлета кладаўшчыцы Людміле Семчанкавай, грузчыку Паўлу Курыльчыку, слесару-рамонтніку Андрэю Семяняку і вагаўшчыцы Людміле Хайновай, якія маюць бесперапынны стаж работы на прадпрыемстве 20 гадоў і больш. З улікам папаўнення на камбінаце працуе 31 ветэран працы.

Вытворца натуральнай каўбаснай абалонкі Аксана Лукашэвіч і разборшчыца субпрадуктаў Людміла Трацяк
Загадчыца сталовай Ірына Зайко (у цэнтры) з кандытарам Галінай Белавус і поварам Святланай Акуліч
Работнікі кацельні Святлана Саковіч, Васіль Клюцук і Марына Курыла
Элекрагазазваршчык Іван Сцепанюк
Вадзіцель пагрузчыка Вадзім Казлоўскі

Сацпакет

Сёлета кожны работнік мясакансервавага камбіната атрымаў у выглядзе матэрыяльнага заахвочвання згодна з калектыўным дагаворам 1400 рублёў. Гэта выплаты да дзяржаўных свят, на падрыхтоўкі дзяцей да школы, нарыхтоўку гародніны і г. д. У ведамаснай сталовай работнікі атрымліваюць ільготнае харчаванне.

Для дзяцей работнікаў былі выдзелены 24 пуцёўкі ў дзіцячыя стацыянарныя лагеры, 11 з іх поўнасцю аплачаны наймальнікам.

Дырэкцыяй прадпрыемства на рахунак прафсаюзнай арганізацыі пералічваецца адзін працэнт фонду заработнай платы, і гэта дае магчымасць работнікам камбіната бясплатна наведваць канцэрты, ездзіць на экскурсіі.

Прадавец магазіна «Прадукты» Іна Варывоцкая

Актыўныя, крэатыўныя… і міласэрныя

Работнікі камбіната бяруць актыўны ўдзел у спартыўных мерапрыемствах, турзлётах і конкурсах «Міс Аграпрама». Выступаюць дастойна – займаюць прызавыя месцы.

Сярод працаўнікоў наладжана спаборніцтва па зборы другасных рэсурсаў. Кожны работнік, які сабраў на працягу года не менш за 37 кг адходаў шкла, 10 кг паперы і 5 кг пластыку, атрымлівае прэмію ў памеры васьмі базавых велічынь.

З асабістых сродкаў работнікі камбіната ахвяравалі сёлета каля трох тысяч рублёў хворым дзецям і 400 рублёў – раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа. Летась сабралі сем тысяч рублёў. Неабыякавасць і спагадлівасць адгукнуцца дабром у сем’ях.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

Фота Наталлі КЛЫГАЧ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *