Усёй сям’ёй – у Мірскі замак

Важное Соцыум

image_pdfimage_print

Наша сям’я дружная і актыўная. Жывём мы ў аграгарадку Дзераўная. 

Разам з братам ходзім у Дзераўнянскую сярэднюю школу. Вучымся паспяхова. У школе працуе наша мама. Яна настаўніца геаграфіі і гісторыі. Вясной, у адзін з выхадных дзён, мы ездзілі ў Станькава. Тут пабывалі ў заапарку, на атракцыёнах. Летам наведалі горад Баранавічы.

Асабліва запомнілася экскурсія ў Мірскі замак. Уразіў нас яго выгляд. Зацікавілі прыгожыя выставы з фотаздымкамі, макеты розных жывёл, экспазіцыя з адзення, якое насілі нашы продкі, прадметы даўніны.

Ля муроў Мірскага замка

Хочацца яшчэ раз наведаць Мірскі замак.

Ксенія АРЛЕНКА, вучаніца 3 класа Дзераўнянскай СШ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *