Вывучаць на прадпрымальніка

Важное Соцыум

image_pdfimage_print

На ўліку ў службе занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама знаходзяцца 15 беспрацоўных, у тым ліку восем жыхароў сельскай мясцовасці.

З паўтара дзясятка беспрацоўных восем – гэта жанчыны, дзесяць – маладыя людзі ва ўзросце ад 16 да 30 гадоў. Большасць беспрацоўных  – з базавай і агульнай сярэдняй адукацыяй, толькі двое маюць прафесійна-тэхнічную.

Садзейнічанне ў працаўладкаванні атрымалі з пачатку 2021 года 546 грамадзян, якія звярнуліся ў службу занятасці.

– Ім былі прапанаваны аплатныя грамадскія работы (уборка камянёў, праполка, збор ураджаю на сельгаспрадпрыемствах), аказана бязвыплатная фінансавая дапамога для арганізацыі самазанятасці, у прыватнасці гандлем, рамонтам будынкаў, аўтамабіляў, адзення, – расказала начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Вольга Навіцкая. – Дзевяць чалавек былі накіраваны на прафесійнае навучанне і атрымалі прафесіі цырульніка, майстра па манікюры, аператара ПЭВМ, прадпрымальніка.

Для атрымання вопыту практычнай работы ў рамках праграмы «Маладзёжная практыка» працаўладкаваны беспрацоўны грамадзянін, а дзвюм асобам з інваліднасцю аказана садзейнічанне ў працаўладкаванні ў рамках адаптацыі да працоўнай дзейнасці.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *