Ля сцен храма

Акцыі Нумары

image_pdfimage_print

Члены БРСМ, валанцёры школы № 2  г. Стоўбцы выйшлі на суботнік ля сцен Свята-Аннінскай царквы ў сваім родным горадзе.

Наступнай вясной вакол храма плануецца разбіць прыгожыя клумбы, таму пачалі  раскарчоўку старадрэвін. Пасля тэхнікі сюды паспяшаліся на разраўноўванне зямлі, уборку яе ад карэнняў і камення не толькі прыхаджане царквы, а і актывісты БРСМ.

– Наша моладзь прымае ўдзел у рэспубліканскай дабрачыннай акцыі БРСМ і Беларускай праваслаўнай царквы «Аднаўленне святынь Беларусі», накіраванай на захаванне гістарычнай і культурнай спадчыны Беларусі, і проста жадае зрабіць наш горад самым прыгожым. Старшакласнікі, як і кіраўніцтва другой школы, адгукнуліся на працоўную акцыю з вялікім задавальненнем, –  зазначыла першы сакратар раённага камітэта БРСМ Анастасія Калодзінская.

Удзельнікі акцыі атрымалі не толькі асалоду ад зробленага ля сцен храма, але і маральную падтрымку ад настаяцеля – святара Аляксандра Марцінчыка. Кожнаму валанцёру айцец Аляксандр падзякаваў, благаславіў яго іконкай. Экскурсія па тэрыторыі храма, які ў наступным годзе сустрэне сваё 190-годдзе, –  таксама гаючы пачастунак для юнай душы.

Па выніках акцыі «Аднаўленне святынь Беларусі» раённы камітэт БРСМ падрыхтаваў прэзентацыю, з якой браў удзел у абласным мерапрыемстве ў Барысаве.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *