Лебедзь будзе жыць

Важное Моя Столбцовщина

image_pdfimage_print

На возеры ў Залужжы засталіся зімаваць чатыры лебедзі. Кожны дзень вяскоўцы з замілаваннем назіраюць за птушыным сямействам. Птушка з параненым крылом прыбілася да берага і заблыталася ў аеры.

  

Але днямі адну з птушак напаткала няшчасце. Яна зачапілася крылом за блешню. Спрабуючы вызваліцца, птушка акрывавілася і прыбілася да берага. Тут, кружачыся на вадзе, канчаткова заблыталася ў аеры…

Было хвалююча бачыць, як іншыя лебедзі знаходзіліся побач і, нібыта людзі, перажывалі ў трывожным чаканні. Параненая птушка загінула б, калі б не своечасовая дапамога людзей.

Жыхар Казеек Часлаў Цвірка расказаў рэдакцыі: «З акна ўбачыў, што да возера збіраюцца людзі. На выклік хутка прыехалі выратавальнікі і ветэрынарны ўрач. Калі з-пад крыла птушкі дасталі блешню, доктар агледзеў яе і сказаў радасна: «Будзе жыць!»

Выбаўленая птушка ўзмахнула над вадой крыламі і паплыла да сваіх. Тыя прынялі яе і разам кружыліся, танцавалі – у знак удзячнасці.

Лебедзі і сёння плаваюць на возеры, ствараючы ні з чым не параўнальную ідылію суседства.

«Прыемна паглядзець. Дзіўна, што яны не паляцелі ў цёплыя краі…» – разважае Часлаў Цвірка і дадае іншае – што нас, людзей, вылучае ў экасістэме неабыякавасць.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

Фота зроблена супрацоўнікамі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *