Прыйшла пара зімніх шын

Ахова правапарадку Важное

image_pdfimage_print

З 25 лістапада па 4 снежня 2021 года Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць прафілактычную акцыю «Зімнія шыны –бяспека для машыны!».

Падчас яе супрацоўнікі ДАІ сумесна з зацікаўленымі арганізацыямі правядуць растлумачальна-інфармацыйную работу сярод уладальнікаў транспартных сродкаў аб асноўных рызыках і пагрозах бяспецы з улікам сезоннага фактару, правілах бяспечнага ўдзелу ў дарожным руху ў зімовых умовах, неабходнасці выкарыстання зімовых шын, а таксама раскажуць пра адміністрацыйную адказнасць за парушэнне пункта 207-1 Правілаў дарожнага руху.

Так, згодна з пунктам 207-1 ПДР, пры ўдзеле ў дарожным руху з 1 снежня па 1 сакавіка аўтамабілі з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай да 3,5 тоны ўключна, легкавыя і грузапасажырскія аўтамабілі з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай звыш 3,5 тоны, а таксама аўтобусы з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай да 5 тон неабходна абсталяваць зімнімі шынамі. Яны павінны быць устаноўлены на ўсіх колах транспартнага сродку і мець рэшткавую вышыню малюнка пратэктара не менш за 4 мм. У якасці зімніх шын будуць прымацца шыны, маркіраваныя знакам у выглядзе горнай вяршыні з трыма пікамі са сняжынкай усярэдзіне альбо знакамі М+S, M&S, M.S., M S ці All Seasons.

Адказнасць за невыкарыстанне на транспартным сродку зімніх шын прадугледжана часткай 5 артыкула 18.18 КоАП (іншыя парушэнні ПДР) і цягне накладанне штрафу ў памеры да пяці дзясятых базавай велічыні.

У выпадку ж, калі на транспартным сродку ўстаноўлены зімнія шыны, але рэшткавая вышыня малюнка пратэктара складае менш за 4 мм, адказнасць надыходзіць па частцы 2 артыкула 18.11 КоАП (кіраванне транспартным сродкам, які мае няспраўнасці) і цягне накладанне штрафу ў памеры да адной базавай велічыні.

Памятайце: летняя гума пры мінусавых тэмпературах неэфектыўная, аўтамабіль можа паводзіць сябе непрадказальна; у галалёд тармазны шлях павялічваецца ў некалькі разоў; зношаны пратэктар шын пакідае вам мала шанцаў на зімовай дарозе; неабходна выбіраць карэктную хуткасць руху і правільную дыстанцыю.

Сяргей КАЛОМЕНСКІ, старшы дзяржаўтаінспектар аддзела ДАІ райаддзела міліцыі

Фота: sad81bobruisk.schools.by



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *