Назначэнні

Навіна дня Нумары

image_pdfimage_print

НАЧАЛЬНІК УПРАЎЛЕННЯ РАЙСЕЛЬГАСХАРЧА

Першым намеснікам старшыні Стаўбцоўскага райвыканкама, начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання назначаны Дзяніс Сяргеевіч КОЛЕСЕНЬ.

Д. С. Колесень закончыў Беларускі аграрна-тэхнічны ўніверсітэт, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Працаваў галоўным інжынерам, дырэктарам ААТ «Рубяжэвічы». Са жніўня 2013 года – начальнікам райсельгасхарча Мядзельскага райвыканкама.

 

РАЁННЫ ВАЕННЫ КАМІСАР

Раённым ваенным камісарам Стаўбцоўскага райваенкамата назначаны  Аляксей Уладзіміравіч ДЗЯДКОЎ.

А. У. Дзядкоў пасля заканчэння Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь служыў на афіцэрскіх пасадах ва Узброеных Сілах. З’яўляўся намеснікам начальніка аддзела тэрытарыяльнай абароны ваеннага камісарыята Мінскай вобласці.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *