Падзеі і здарэнні

Нумары Падзеі і здарэнні

image_pdfimage_print

ЗАГСам зарэгістраваны па раёне шэсць шлюбаў, зроблена адзнака аб скасаванні сямейнага саюза. Пасведчанні аб нараджэнні атрымалі шэсць маленькіх жыхароў Стаўбцоўшчыны: Мацвей Гасюта, Мацвей Харута, Софія Палевіч, Уладзіслаў Рап’явец, Захар Крываў і Кірыл Раманейка.

Зямны шлях закончыўся для 15-ці чалавек.

У пажарнай часці тыдзень, на шчасце, прайшоў спакойна.  

Міліцыяй зарэгістравана 144 паведамленні аб правапарушэннях, у выніку якіх узбуджана шэсць крымінальных спраў, у чатырох з іх устаноўлены падазраваемыя. Грамадзянін выкраў з тэрыторыі малочнатаварнай фермы ААТ «Агранёманскі» ў вёсцы Слабодка двух коней. З дачы ў Кондратавічах невядомы вынес бензапілу, веласіпед і іншыя рэчы. Ад дома па вуліцы Свярдлова ў райцэнтры ўкрадзены веласіпед імпартнай вытворчасці.    

Пракуратурай раёна прааналізаваны звесткі інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Стаўбцоўскім раёне аб фактах парушэння прадпрыемствамі і арганізацыямі раёна патрабаванняў падатковага заканадаўства, у ходзе якога ўстаноўлена, што ААТ «Радзіма Дзяржынскага» і ААТ «Рочавічы» дапускаюць парушэнні згаданага заканадаўства, а таксама заканадаўства, якое рэгулюе рэгрэснае спагнанне страт, нанесеных работнікамі наймальніку (за няпоўную аплату падатковых абавязацельстваў яны былі падвергнуты з боку інспекцыі штрафным санкцыям). У адрас кіраўнікоў згаданых гаспадарак унесены прадстаўленні з патрабаваннем аб устанаўленні асоб, вінаватых у няпоўнай аплаце падатковых абавязацельстваў і спагнанні з іх страт, нанесеных гаспадарцы, а таксама прыцягненні да дысцыплінарнай адказнасці.

Суд аштрафаваў на 300 000 рублёў стаўбчаніна-пенсіянера, які, будучы нецвярозым, учыніў скандал з жонкай. На восем сутак арыштаваны беспрацоўны 25-гадовы жыхар Сцяцкоў: на вуліцы Ленінскай у райцэнтры ён знаходзіўся ў п’яным выглядзе, што абражае чалавечую годнасць. Нецвярозы 47-гадовы новасвяржанін грукаў у вокны і дзверы свайго аднавяскоўца, чым перашкодзіў яго адпачынку,  і пакараны штрафам на суму  450 000 рублёў.  

     ДАІ выявіла 210 парушэнняў правілаў дарожнага руху. Сярод парушальнікаў – чацвёра нецвярозых вадзіцеляў і 18 вадзіцеляў-«бяспраўнікаў», 19 недысцыплінаваных пешаходаў. Здарылася пяць дарожных аварый. Вечарам 20 кастрычніка на аўтадарозе Шашкі – Найдзёнавічы, паблізу Трылеса, вадзіцель аўтамабіля «Пежо-307» прыняў меры да тармажэння на крутым павароце, у выніку чаго яго 23-гадовы пасажыр, жыхар Мінска, атрымаў траўмы. Супрацоўнікам ДАІ і хуткай дапамогі пра факт ДТЗ не паведамлялася, аднак назаўтра пацярпелы звярнуўся па медыцынскую дапамогу. У 07.00 22 кастрычніка на пешаходным пераходзе каля цэнтральнай раённай бальніцы аўтамабілем «Пежо-406» была збіта 51-гадовая жанчына. Пацярпелая змешчана ў рэанімацыйнае аддзяленне. З 16 па 20 кастрычніка прайшла прафілактычная акцыя «Хуткасць», за перыяд якой інспектарамі быў спынены 31 парушальнік. У адносінах да «ліхачоў» прыменены штрафы ў памеры да трох базавых велічынь, а таксама пазбаўленне вадзіцельскага пасведчання тэрмінам на адзін год. 

«Хуткая» выязджала да хворых 215 разоў, у тым ліку восем зваротаў паступіла да асоб з алкагольным ап’яненнем.

Падрыхтавала Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *