Мэта заўсёды ёсць

Нумары Спорт

image_pdfimage_print

Зразумела, што сёлетні сезон для футбольнай каманды «Нёман-Агра» будзе безмедальным. І найбольш важна цяпер даць гульнявую практыку маладым спартсменам, каб яны набраліся вопыту для далейшага падтрымання прэстыжу стаўбцоўскага футбола. Але ж калі і не надта прывабная бліжэйшая турнірная перспектыва, галоўны спартыўны прынцып акрэслены ў любой сітуацыі –  імкнуцца да перамогі ў кожным паядынку. А інакш навошта тады наогул на поле стадыёна выходзіць.

ФК  «Жодзіна» прайграваць ніяк нельга было. Каманда горада аўтамабілістаў рэальна прэтэндуе на заваяванне тытулу чэмпіёнаў Мінскай вобласці 2014 года. Ды і за прызавыя месцы вядзецца барацьба. Жодзінцы і адолелі калектыў стаўбчан. Аднак лік 5:4 сведчыць аб бескампраміснасці паядынку. А самы цымус балельшчыкам – ажно дзевяць забітых галоў. Цікава, што аўтарам трох з іх з’яўляецца наш Дзмітрый Даўбейка, два мячы правёў Аляксандр Міцкевіч з Жодзіна. Цяпер на рахунку мацнейшых бамбардзіраў чэмпіянату вобласці па 28 ачкоў. І тут цікавае спаборніцтва.

Дык на што ж сёлета разлічваюць стаўбчане? Сёмае месца ім практычна гарантавана. З’явяцца шанцы і на шостае, калі ў чарговым матчы нашы адолеюць сапернікаў са Смалявіч. Сустрэча камандаў «Нёман-Агра» – «СМІ аўтатранс» адбудзецца сёння на стадыёне «Юнацтва».



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *