Змены ў адраснай дапамозе

Афіцыйна Нумары Улада. Слова. Справа

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 снежня 2013 года № 550, з 1-га студзеня 2014 года ўступілі ў сілу змяненні ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 41 ад 19 студзеня 2012 года «Аб дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамозе».
З 1-га студзеня сацыяльная дапамога ў выглядзе кампенсацыі выдаткаў на набыццё памперсаў будзе выдзяляцца чатыры разы на працягу каляндарнага года, але не больш як адзін раз на месяц. Памер данай сацыяльнай дапамогі ўстанаўліваецца ў суме, якая не перавышае паўтараразовага памеру бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва, дзеючага на дату прыняцця рашэння аб выдзяленні дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі. Дзяржаўная адрасная сацыяльная дапамога ў выглядзе штомесячнай і аднаразовай сацыяльных дапамог, прадуктаў харчавання для дзяцей першых двух гадоў жыцця не будзе выдзяляцца ў выпадку, калі грамадзяне з’яўляюцца працаздольнымі асобамі, якія на працягу 12-ці месяцаў, што папярэднічалі месяцу звароту, менш за 6 месяцаў былі занятымі або зарэгістраванымі ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку ў якасці беспрацоўных.
Пры звароце за штомесячнай сацыяльнай дапамогай варта помніць, што сям’я павінна рэалізаваць права на атрыманне ў адпаведнасці з заканадаўствам усіх сацыяльных трансфертаў – аліментаў, пенсій, дапамог, стыпендый і т. п. Напрыклад, абавязковая ўмова – зварот у суд з іскавай заявай на атрыманне аліментаў.
За мінулы год адрасную дзяржаўную сацыяльную дапамогу атрымалі 209 чалавек на суму амаль 326 мільёнаў рублёў у выглядзе штомесячнай сацыяльнай дапамогі, 14 чалавек на амаль 5,4 мільёна рублёў як аднаразовую сацыяльную дапамогу. 68-мі чалавекам выдзелена 68,5 мільёна рублёў на сродкі рэабілітацыі. На падгузнікі былі кампенсаваны наступныя сродкі: 144 інвалідам першай групы – 330 мільёнаў рублёў, 31 дзіцяці-інваліду з чацвёртай ступенню страты здароўя – 65,8 мільёна рублёў. 163-м дзецям выдзелена бясплатнае харчаванне на суму 610,8 мільёна рублёў.
Рашэнне аб выдзяленні дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі прымае ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне. Наконт збору дакументаў на атрыманне дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі неабходна звяртацца ў Стаўбцоўскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва (тэл. 5-42-93).
Ганна ЯЎСЕЙЧЫК, галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *