Традыцыі і будучае

Моладзь Стаўбцоўшчыны Нумары

image_pdfimage_print

У пярвічных арганізацыях БРСМ распачаты адкрыты дыялог – «Моладзь Беларусі: традыцыі і будучае». 

Нефармальнае абмеркаванне праблем, якія хвалююць сучасную моладзь, з прапановай інавацыйных ідэй і праектаў наладжана ў пярэдадзень 42-га рэспубліканскага з’езда БРСМ, правядзенне якога намечана на снежань бягучага года. Падобныя высокія форумы, як правіла, праходзяць з удзелам Прэзідэнта краіны і даюць асаблівы імпульс развіццю маладзёжнай ініцыятывы, сацыяльнай і навукова-практычнай творчасці моладзі ў грамадстве.

Раённы камітэт БРСМ прапанаваў кандыдатаў ад раённай арганізацыі да ўдзелу ў з’ездзе. Дэлегатамі вылучаны першы сакратар раённага камітэта БРСМ  Анастасія Калодзінская, сакратары  пярвічных арганізацый школы № 3 і школы № 2 г. Стоўбцы – адзінаццацікласніца  Дзіяна Сідаровіч і дзесяцікласніца Яна Клімовіч. Сярод 80-ці пярвічак раёна, у радах якіх аб’яднана больш за адну тысячу чалавек, гэтыя арганізацыі працуюць з запалам, сваім няспынным гарэннем прыцягваюць аднакласнікаў на валанцёрскія і іншыя карысныя справы.

Варта ўлічваць і тое, што рэспубліканскі з’езд БРСМ намечаны на снежань, а за ім наступае 2015 год – год, аб’яўлены ў нашай краіне Годам моладзі.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

На здымку: музыка з асенняй пазалотай.

Фота Васіля ЗЯНЬКО



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *