Падзеі і здарэнні

Нумары Падзеі і здарэнні

image_pdfimage_print

ЗАГСам зарэгістраваны па раёне пяць шлюбаў, зроблены дзве адзнакі аб скасаванні сямейнага саюза. Пасведчанні аб нараджэнні атрымалі восем маленькіх жыхароў Стаўбцоўшчыны: блізняты Іван і Софія Еўтух, Вераніка Паўлоўская, Анастасія Сазонава, Міраслава Баран, Арцём Віцько, Валерыя Марцінеўская і Ілья Шваб.

Зямны шлях закончыўся для 16-ці чалавек.

У пажарнай часці згадалі адно вогненнае здарэнне. Агнём знішчана дача ў Сверынаве. Прычына здарэння высвятляецца. Матэрыял па гэтым факце перададзены ў раённы аддзел Следчага камітэта.

Міліцыяй зарэгістравана 108 паведамленняў аб правапарушэннях, у выніку якіх узбуджана 11 крымінальных спраў, у васьмі з іх устаноўлены падазраваемыя. З участка ў Стоўбцах выкрадзена шэсць перамычак ад рыштаванняў. Маёмасць знікла з хлява, а таксама з дома, якія належаць двум жыхарам Вірлавічаў. Злодзей разбіў шкло і трапіў у Свята-Аннінскую царкву ў Стоўбцах. Колькі знікла з храма сродкаў – сказаць цяжка, таму што ў дзвюх драўляных скрынках, што былі забраны, знаходзіліся… ахвяраванні прыхаджан. На тэрыторыі кафэ-бара “Стары Двор” здарылася бойка паміж двума наведвальнікамі, адзін з іх атрымаў траўмы. На вуліцы Гагарына ў Ператоках нецвярозы грамадзянін пагражаў забойствам, прыставіўшы пацярпеламу нож да горла.

Пракуратурай раёна праведзена праверка выканання кіраўнікамі арганізацый  вынесеных у іх адрас актаў пракурорскага рэагавання. Устаноўлена, што дырэктарамі ААТ “Аталезь-агра” і ААТ “Радзіма Дзяржынскага” праігнаравана выкананне прадстаўленняў аб ухіленні парушэнняў заканадаўства ў сферы захаванасці ўласнасці, не былі прыняты належныя меры да іх ухілення. У адносінах да абодвух дырэктараў складзены пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні, па выніках якіх судом раёна на кожнага накладзены штраф у памеры 300 000 рублёў.

Судом прыгавораны да 120 гадзін грамадскіх работ 18-гадовы жыхар Кандратаўшчыны, які ў сваёй жа невялікай вёсачцы абрабаваў салоны аж трох аўтамабіляў. 44-гадовы жыхар Дзераўной аштрафаваны на 12 000 000 рублёў за ўхіленне ад выканання прыгавору суда.

ДАІ выявіла 185 парушэнняў правілаў дарожнага руху. Сярод парушальнікаў – трое нецвярозых вадзіцеляў і 11 вадзіцеляў-«бяспраўнікаў», 22 недысцыплінаваныя пешаходы. Здарылася чатыры дарожныя аварыі. 26 кастрычніка каля 14.10 трактарыст, які рухаўся па вуліцы ў Горках, пры ажыццяўленні павароту на скрыжаванні дарог не пераканаўся ў бяспечнасці манеўру, стварыў перашкоду для аўтамабіля “Рэно-меган”, у выніку чаго адбылося сутыкненне. Пасажырка іншамаркі, 20-гадовая жыхарка Жацерава, дастаўлена з траўмамі ў хірургічнае аддзяленне. У абоіх вадзіцеляў узята кроў на алкаголь. У раёне завяршылася дэкада “Вучэбны аўтамабіль”, у ходзе якой ажыццяўляўся кантроль за дзейнасцю аўтавучэбных арганізацый. 

“Хуткая” выязджала да хворых 185 разоў, у прыватнасці, чатыры выклікі былі да асоб з алкагольным ап’яненнем. Два звароты ў экстранную службу медыкі прылічваюць да неабгрунтаваных.

Падрыхтавала Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *