Жывёлагадоўля: з семінара

Нумары Сельская гаспадарка

image_pdfimage_print

ПРЫТРЫМЛІВАЦЦА ТЭХНАЛОГІІ

На мінулым тыдні ў ААТ “Радзіма Якуба Коласа” прайшоў семінар-вучоба, на якім падводзілі вынікі работы жывёлагадоўчай галіны за дзевяць месяцаў бягучага года.

Адначасова разглядалі і пытанні прыгатавання кармасумесяў для індывідуальнага кармлення дойных, навацельных і сухастойных кароў. На комплексе ў Пагарэлым з кіраўнікамі, галоўнымі заатэхнікамі і галоўнымі ветурачамі дзяліўся вопытам брыгадзір Дзмітрый Аўчук. Ён не толькі падрабязна расказаў, як правільна складаць пажыўныя рацыёны для жывёлы ў залежнасці ад яе прадукцыйнасці, а і ажыццявіў гэта на практыцы. Нагадаў і аб тым, як на комплексе праводзіцца падрыхтоўка кароў да запуску. На працягу работы семінара разглядалі і іншыя надзённыя і важныя пытанні. І асаблівая ўвага была звернута на якасць малака. У гэтым накірунку пераважна ўсе гаспадаркі недапрацоўваюць, а магчымасць атрымліваць малако гатункам “экстра” ёсць на ўсіх фермах сельгаспрадпрыемстваў раёна. І ў прыватнасці, на комплексе ў Пагарэлым. На гэтым зрабіў акцэнт, падводзячы вынікі семінара, старшыня райвыканкама Юрый Горлаў. Юрый Мікалаевіч таксама засяродзіў увагу на неабходнасці прытрымлівання тэхналогіі кармлення жывёлы. Калі гэтага не рабіць, то атрымліваць высокія вынікі ў жывёлагадоўчай галіне будзе проста немагчыма. Ён спыніўся і на некаторых аспектах кармлення жывёлы. Асаблівых прэтэнзій да работы жывёлагадоўчай галіны таварыства ў кіраўніка раёна не ўзнікла. Але была адзначана як недахоп адсутнасць індывідуальных домікаў для цялят.

 

ВЫГАДА ВІДАВОЧНАЯ

Каб атрымліваць высокія вынікі і рэнтабельнасць, сельская гаспадарка павінна пастаянна ўдасканальвацца, абнаўляцца і мадэрнізавацца.

Адыгрывае ролю не толькі ўкараненне сучасных тэхналогій, а і  перааснашчэнне абсталявання. У малочнай галіне гэта, у прыватнасці, своечасовая замена сасковай гумы, самай важнай часткі ў даільных апаратах. Выгада тут відавочная, бо, у выніку, павялічваецца не толькі прадукцыйнасць жывёлы. Такая мера садзейнічае і захаванню здароўя кароў, а значыць, паспяховасці галіны ў цэлым. Замену сасковай гумы ў раёне праводзіць ААТ “Стаўбцоўская ПМК”. Работы вядуцца ў ААТ “Вялікі Двор”, «Аталезь-агра», “Жацерава” і “Агранёманскі” і працягнуцца паэтапна ў іншых гаспадарках.  Мяняць сасковую гуму неабходна праз тры месяцы. ААТ «Радзіма Якуба Коласа», “Каганец”, “Вішнявецкі-агра”, ПДСУП “Профі-Аграцэнтр” і ТАА “СЖК “Налібакі” спраўляюцца сваімі сіламі.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *