І збор ідэй

Моладзь Стаўбцоўшчыны Нумары Факты, падзеi, людзi

У раёне рэалізуецца экалагічны праект па зборы другаснай сыравіны, актыўны ўдзел у якім прымае і школьная моладзь.

У сумеснай акцыі, арганізатарамі якой выступілі аддзел адукацыі, спорту і турызму, раённы камітэт БРСМ і раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, прымаюць удзел члены БРСМ як у індывідуальным парадку, так і ў саставе добраахвотных атрадаў. Фактычна праект складаецца з трох акцый: па зборы макулатуры, адпрацаваных элементаў сілкавання і ПЭТ-бутэлек. Па іх завяршэнні ў кожнай з трох прыгаданых намінацый будуць названы пераможцы, іх чакаюць прызы.

Нагадаем таксама, што раённы камітэт БРСМ чакае ад моладзі актыўнасці не толькі ў зборы другаснай сыравіны, а і ў прадстаўленні арыгінальных ідэй, у тым ліку адносна перапрацоўкі і практычнага прымянення розных адходаў: дзейнічае рэспубліканскі праект “100 ідэй для Беларусі”. Усе свае цікавыя ідэі можна прадставіць у раённы камітэт БРСМ на разгляд раённага экспертнага савета па рэалізацыі праекта.

Пр

Фота Васіля ЗЯНЬКО



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *