Пацвердзіла вернасць прафесіі

Адукацыя Нумары

image_pdfimage_print

Алена Вярэмская – у ліку  педагогаў раёна, хто пацвердзіў вернасць аднойчы выбранай прафесіі, сумеў адбыцца як добры настаўнік, якому давераны душы маленькіх вучняў. 26 гадоў складае настаўніцкі стаж Алены Анатольеўны, і амаль увесь ён звязаны са стаўбцоўскай гімназіяй № 1.

Цяпер у Алены Вярэмскай 3 «Б» клас. Маленькія школьнікі за гэтыя тры гады шмат чаму ўжо навучыліся, згуртаваліся ў адзіны калектыў, у адзіны класны арганізм. А Алена Анатольеўна ўмела накіроўвае іх, падтрымлівае, працягвае руку дапамогі, калі цяжка, суцяшае, як родная маці, радуецца іх поспехам. І бягуць яны да яе з шырока раскрытымі вачыма, з чыстымі душамі, з адкрытымі сэрцамі. Як важна для настаўніка знайсці ў сабе талент і сілу апраўдаць гэты давер, не стаміцца жыць іх жыццём, стаць для вучняў родным чалавекам.

Фота Васіля ЗЯНЬКО



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *