У лесаводаў: ЭКСПАРТ І МЯСЦОВЫЯ ІНТАРЭСЫ

Нумары Раённыя навіны

image_pdfimage_print

Кульское лясніцтва працуе над нарыхтоўкай і экспартнай прадукцыі, і мясцовых відаў паліва.

За дзевяць месяцаў бягучага года лясніцтвам нарыхтавана і рэалізавана 13 500 м3 драўніны, сярод якой ёсць і прадукцыя, што адгружаецца на экспарт. Попытам карыстаюцца балансы, круглыя матэрыялы для ацыліндроўкі, піловачнае бярвенне і т. п. А драўніна нетаварная ідзе на дровы. Гэтым мясцовым відам паліва кульскія і іншыя лесаводы спраўна забяспечваюць камунальнікаў раёна, псіханеўралагічны дом-інтэрнат, размешчаны ў гэтай мясцовасці.

– Аказваем садзейнічанне ў рэканструкцыі, мадэрнізацыі малочнатаварных фермаў, – адзначае ляснічы Сцяпан Явід. – Напрыклад, на працягу апошніх гадоў для ААТ “Рочавічы” нарыхтоўваем матэрыялы на замену кроквеннай сістэмы. Не адмаўляем і іншым гаспадаркам, якія да нас звяртаюцца.

Не абыходзяцца без лесаводаў і вяскоўцы. Па іх жаданні лясніцтва можа даставіць дровы ў двор.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *