Энергаэфектыўнасць: УВЕСЬ ТАВАР – У ГАНДЛЁВАЙ ЗАЛЕ

Гандаль Нумары

image_pdfimage_print

Дзясяты па ліку, фірменны магазін мясакамбіната “Кумпячок”, што не так даўно адкрыўся па вуліцы Міру, адносіцца не толькі да самых сучасных сярод аб’ектаў гандлю прадпрыемства, але і да максімальна энергаэфектыўных.  

У “Кумпячку” ўстаноўлена інавацыйнае халадзільнае абсталяванне, якое працуе ў суперэканамічным рэжыме. Акрамя таго, у змяшчальныя скрыні-халадзільнікі (банеты), устаноўленыя непасрэдна ў гандлёвай зале, можна без праблем выкласці адразу ўвесь завезены тавар, напрыклад, мясныя паўфабрыкаты. Пакупніку гэта дазваляе бачыць іх перад сабою, самому выбіраць патрэбнае, а магазіну – не думаць пра ўстаноўку дадатковага халадзільнага абсталявання на складзе, каб падтрымліваць пэўны запас прадукцыі.

Адметнасць і ў тым, што ўсё гэтае інавацыйнае энергазберагальнае абсталяванне выраблена прадпрыемствам, якое працуе ў нашым раёне, – СТАА “Фрэор Рэфрыгерайшн”.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *