Падсобная вытворчасць: ДАРОЖНІКІ СЯБЕ «АПРАНАЮЦЬ»

Нумары У калектывах Стаўбцоўшчыны

image_pdfimage_print

Амаль год працуе швейны цэх ДЭУ № 62, які забяспечвае спецадзеннем работнікаў рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Мінскаўтадар-Цэнтр”. 

Кіраўніцтвам гэтага прадпрыемства было прынята рашэнне аб адкрыцці ў Заямным швейнага цэха пасля аб’яднання двух філіялаў – ДЭУ № 62 і ДЭУ № 4, у мэтах загрузкі нявыкарыстаных памяшканняў. Пад кіраўніцтвам майстра Вольгі Далідовіч у цэху выпускаюцца зімовыя і летнія камплекты спецадзення дарожнікаў, сігнальныя камізэлькі, рабочыя рукавіцы. На іх пашыве заняты пяць работніц. Што датычыць перспектывы, то магутнасцяў цэха пакуль недастаткова, каб у поўным аб’ёме «апрануць» усіх работнікаў «Мінскаўтадар-Цэнтра». Калі зімовы камплект мае працяглы тэрмін службы – тры гады, то летняя форма (згодна з нарматывамі аховы працы) разлічана на адзін год, камізэлька – на тры месяцы.   



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *