Працуе кандытарам

Моладзь Стаўбцоўшчыны Нумары

image_pdfimage_print

Юлія Курыла пасля заканчэння Баранавіцкага тэхналагічнага каледжа працуе кандытарам у кандытарскім цэху філіяла  ААТ “Кіруючая кампанія холдынгу “Мінскі маторны завод” у г. Стоўбцы. Юлія Станіславаўна ўладкавалася на работу ў цэх акурат пасля яго капітальнага рамонту, які быў праведзены год назад. Вытворчасць аснашчана сучасным італьянскім абсталяваннем, з дапамогаю якога можна выпякаць разнастайныя кандытарскія вырабы.

Як расказвае загадчыца сталовай  Лілія Бобрык, павялічваецца і асартымент вырабаў. Да дражджавых булачак, з якіх пачыналася вытворчасць, дабавіліся пясочная выпечка, піца, батоны. Па словах Ліліі Георгіеўны неўзабаве спажыўцам будзе прапанаваны і новы від выпечкі, адпрацоўваецца рэцэптура слойкі з рознымі начынкамі. Прадукцыя  цэха пастаўляецца ў мясцовую сталовую, а таксама ў завадскі магазін, дзе карыстаецца попытам у работнікаў завода.

Надзея БАТАЛКА

Фота Васіля ЗЯНЬКО



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *