Футбол: НА ФІНІШЫ – АЖЫЎЛЕННЕ

Нумары Спорт

image_pdfimage_print

З разгромным лікам 7:3 футбалісты «Нёман-Агра» адолелі каманду «СМІ аўтатранс». Пяць галоў на рахунку Дзмітрыя Даўбейкі, які з паказчыкам 33 праведзеныя ў вароты сапернікаў мячы лідзіруе ў спісе бамбардзіраў першынства Мінскай вобласці.

І такі вынік, і сама гульня парадавалі прыхільнікаў нашай футбольнай дружыны, якія сабраліся на стадыёне «Юнацтва». Што датычыць турнірных перспектыў, то стаўбчанам перамога дае надзею з сёмага месца падняцца на шостае. Гэта ў выпадку, калі ў апошнім туры абласнога чэмпіянату «СМІ аўтатранс» уступіць ФК «Старыя Дарогі». Нёманцам жа, згодна з календаром першынства, неабходна было б сёння выязджаць у Барысаў. Тры ачкі залічаны, так бы мовіць, авансам, бо клуб ФК «Барысаў» ужо фактычна зняўся з першынства. Пэўна, стаў лішнім у футбольнай сталіцы Беларусі, дзе гаспадарыць БАТЭ – брэнд, вядомы далёка за межамі рэспублікі.

Дададзім тут, што і ў Смалявічах не адна футбольная каманда. Ёсць таксама калектыў, які выступае ў першай лізе нацыянальнага чэмпіянату. А ў абласным першынстве лідарства за крок да фінішу нечакана захапіў ФК «Любань» з 27-мю ачкамі. Па 25 ачкоў у камандаў «Маладзечна ДЮСШ 4» і «Жодзіна-2007». Канчатковае размеркаванне прызавых месцаў адбудзецца па выніках апошняга тура. Шкада, што сёлета стаўбчане засталіся ў баку ад чэмпіёнскай гонкі. Спадзяёмся, гэта часовае адступленне ад перадавых пазіцый.

Ф. ФЯДОТАЎ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *