Подых часу: У ЗАВАДСКІМ ЦЭХУ – СЛОВА СВЯТАРА

Нумары У калектывах Стаўбцоўшчыны

image_pdfimage_print

Цесныя стасункі наладжваюцца ў філіяла ААТ “Кіруючя кампанія холдынгу “Мінскі маторны завод” у г. Стоўбцы і айца Аляксандра, настаяцеля Свята-Аннінскага храма ў Стоўбцах. 

Нядаўна машынабудаўнікі запрасілі бацюшку асвяціць адзін з асноўных цэхаў завода – прэсава-гальванічны. За некалькі мінут да абедзеннага перапынку яго работнікі хутка сабраліся вакол святара, каб паўдзельнічаць у агульнай малітве, напоўніць сваю існасць хвалюючым словам пропаведзі. Слова гэтае знаходзіла жывы водгук, нікога не пакінула раўнадушным. Сапраўды, сёння вельмі неабходна на кожным рабочым месцы, у кожным калектыве падтрымліваць тое, пра што нагадаў айцец Аляксандр: быць уважлівымі адзін да аднаго і да сябе – у першую чаргу, не насіць у сэрцы злых думак, не апаганьваць свае вусны брудам непрыстойных выразаў, каб яны не вярнуліся нам і тым, хто нас акружае, бумерангам… Законы духоўныя, як вядома, працуюць па тым жа прынцыпе, што і законы фізічныя.

Бібліятэкар завода Вольга Можугава звярнулася да айца Аляксандра з просьбай – дапамагчы з набыццём праваслаўнай літаратуры. Патрэба ў ёй ёсць у многіх работнікаў завода. Вопытны бібліятэкар Вольга Мохугава падзялілася і сваёй новай ідэяй – стварыць у бібліятэцы выстаўку духоўнай літаратуры.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ     



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *