Задзейнічаць усе рэзервы

Нумары У райвыканкаме

image_pdfimage_print

Сацыяльна-эканамічнае развіццё Стаўбцоўскага раёна

На апошнім пасяджэнні райвыканкама была заслухана і абмеркавана інфармацыя намесніка старшыні райвыканкама Ірыны Пашкевіч аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна за дзевяць месяцаў бягучага года.

Ірына Баніфацыеўна адзначыла, што аб’ём прамысловай прадукцыі ў фактычных цэнах за студзень – верасень 2014 года склаў 167 282 млн руб., ці 113,6 % да ўзроўню мінулага года. Зніжэнне аб’ёму вытворчасці ў фактычных цэнах да ўзроўню адпаведнага перыяду дапусцілі філіял ААТ “Кіруючая кампанія холдынгу” “Мінскі маторны завод” у г. Стоўбцы (94,1 %), ААТ “ТБЗ Нёман” (84,1 %), ААТ “Стаўбцоўскі цагельны завод” (90,4 %).

Запасы гатовай прадукцыі на 1 кастрычніка 2014 года склалі 24 862 млн руб. Па арганізацыях, якія падначалены рэспубліканскім органам кіравання, суадносіны запасаў гатовай прадукцыі і сярэднямесячнага аб’ёму вытворчасці склалі 149 %, па юрыдычных асобах без ведамаснай падначаленасці – 203 %. Найбольшыя суадносіны запасаў да сярэднямесячнага аб’ёму прамысловай вытворчасці склаліся ў Стаўбцоўскага філіяла ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат» – 622,7 %.

Знешні абарот па раёне за студзень – жнівень 2014 года склаў 53,4 мільёна долараў ЗША, ці 67,9 % да аналагічнага перыяду 2013 года, у тым ліку экспарт тавараў – 42 мільёны долараў ЗША, ці 79,4 %, імпарт – 11,4 мільёна долараў ЗША, ці 44,2 %. Атрыманана станоўчае сальда знешняга гандлю таварамі ў памеры 30,6 мільёна долараў ЗША. Экспарт тавараў без уліку арганізацый, падначаленых рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, склаў 39,9 мільёна долараў ЗША, ці 77,8 % да адпаведнага перыяду 2013 года пры даведзеным прагнозным паказчыку на студзень – верасень 111,1 %. Прычынай зніжэння тэмпаў росту экспарту тавараў па раёне з’яўляецца змяншэнне аб’ёмаў экспарту тавараў ААТ “Мінскі мясакамбінат”. За восем месяцаў бягучага года арганізацыяй экспартавана прадукцыі на суму 33 мільёны долараў ЗША, тэмп росту – 83,0 %. Экспарт паслуг без уліку арганізацый, падначаленых рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, склаў 655 тысяч долараў ЗША, ці 106,3 % да аналагічнага перыяду мінулага года. Імпарт паслуг – 249,5 тысячы долараў ЗША, ці 56 %. Атрымана станоўчае сальда знешняга гандлю паслугамі на суму 405,5 тысячы долараў ЗША.

Ірына Баніфацыеўна паведаміла, што за студзень – верасень 2014 года арганізацыямі ўсіх формаў уласнасці на інвестмэты ў эканоміку раёна накіравана 530,9 млрд руб.

З агульнага аб’ёму інвестыцый на будаўніча-мантажныя работы накіравана 250,7 млрд руб., тэмп росту – 68,9 %.

Чаканае паступленне прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове склала чатыры мільёны долараў ЗША, пры прагнозе на 2014 год тры мільёны долараў ЗША.

За студзень – верасень 2014 года па Стаўбцоўскім раёне было ўведзена 17693 квадратныя метры жылля, ці 104,1% ад гадавога задання.

За 9 месяцаў 2014 года рознічны тавараабарот гандлю праз усе каналы рэалізацыі раёна атрыманы ў суме 731289,2 млн руб. Тэмп росту склаў 111,2 % пры прагнозным паказчыку 104,2 %. Рэалізавана тавараў на 73 655 млн руб. больш, чым за адпаведны перыяд мінулага года. На аднаго жыхара раёна прададзена тавараў на 18,1 млн руб.

Паказчык па энергазберажэнні за 9 месяцаў 2014 года склаў «мінус» 5,4 % пры даведзеным заданні «мінус» 5 %. Арганізацыямі раёна спажыта 10232 тоны ўмоўнага паліва мясцовых відаў.

Намінальная началічаная сярэднямесячная зарплата работнікаў арганізацый склала 5116,3 тыс. руб. Пры прагнозным паказчыку 5347,0 тыс. руб.  зарплата за жнівень – 5582,8 тыс. руб.

За 9 месяцаў 2014 года пачалі працаваць пяць новых арганізацый у вытворчай сферы:  ПП “Даларна”, ПП “ИЛГРА», ТАА «ПАН-АРМ”, ПП “АртМеталПрофіль”, ТАА “Гідраўлічныя Тэхналогіі”.

Чыстага прыбытку атрымана арганізацыямі на суму 71 910 млн руб., што на 3,7 % менш, чым за адпаведны перыяд мінулага года. У цэлым па раёне тры арганізацыі атрымалі чыстыя страты на суму 18859 млн руб.: Стаўбцоўскі філіял ААТ “Гарадзейскі цукровы камбінат” – 1093 млн руб., ААТ “ТБЗ Нёман” – 2846 млн руб., ААТ “Вішнявецкі-агра” – 14 920 млн руб.

За 9 месяцаў у даход бюджэту раёна паступіла 147,6 млрд руб., што склала 73,9 % гадавога плана і 102,6 % плана дзевяці месяцаў.

Першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Дзяніс Колесень далажыў удзельнікам пасяджэння аб стане спраў у сельскай гаспадарцы. Ён паведаміў, што аб’ём валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі за 9 месяцаў 2014 года склаў 582,4 млрд руб., гэта на 9,1 % менш, чым за аналагічны перыяд 2013 года. Недаатрымана валавой прадукцыі да задання на 93,3 млрд руб. (-14,6 %).

Колькасць пагалоўя БРЖ па раёне склала 46 307 галоў, што на 956 галоў больш, чым на 1 кастрычніка 2013 года. Пагалоўе кароў – 16 017 галоў, ці на 357 галоў больш, чым у 2013 годзе.

Валавы надой малака па грамадскім сектары склаў 58217,2 тоны, што на 346,3 тон менш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Надой малака ад каровы па раёне – 3808 кг, ці на 126 кг менш, чым за аналагічны перыяд 2013 года, таварнасць склала 89,4 %.

Птушкі і жывёлы вырасцілі таксама менш (на 20,2 %), чым у мінулым годзе. Рэалізавана адпаведна таксама менш (на 2200,3 тоны).

Намалот збожжа (без кукурузы) склаў 88125 тон, ці 125,1 % да аналагічнага перыяду мінулага года. Ураджайнасць склала 35,8 цэнтнера з гектара (+5,9 ц/га). За 9 месяцаў нарыхтавалі сена 9 914 тон, сенажу – 85 881 тону, сіласу – 66 793 тоны. Усяго кармоў нарыхтавалі 83 130 тон кармавых адзінак, у тым ліку для грамадскай жывёлы – 82 385 тон кармавых адзінак, ці 21,3 цэнтнера кармавых адзінак на ўмоўную галаву.

Заслухаўшы і абмеркаваўшы гэтую інфармацыю, раённы выканаўчы камітэт вырашыў: даручыць кіраўнікам структурных падраздзяленняў райвыканкама, арганізацый раёна ўсіх формаў уласнасці прыняць дадатковыя меры па забеспячэнні выканання паказчыкаў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця па выніках работы за 2014 год. За невыкананне прагнозных паказчыкаў і за парушэнне тэрмінаў выплаты зарплаты да дысцыплінарнай адказнасці будуць прыцягнуты некаторыя кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый.

Матэрыял падрыхтавала Н. ЛЕАНІДАВА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *