Нашы кантактныя тэлефоны: 5-44-47, 5-33-63, SMS – 8-029-663-54-05

На сувязі - рэдакцыя Нумары

Жыхары вуліц Гагарына, Першамайскай і іншых бліжэйшых да былога дрэваапрацоўчага камбіната, цяпер – вытворчасці таварыства з абмежаванай адказнасцю “ХольцТэхЭкспарт” вымушаны ўжо доўгі час цярпець чорныя слупы дыму з трубы. Гэта раён жылога сектара. Экалогіі мікрараёна, ды і горада ў цэлым такая сітуацыя не спрыяе. Жыхары рэзонна задаюць пытанне: чым можна паліць катлы, каб быў такі густы чорны дым? Чакаем рэагавання ад кіраўніцтва ТАА “ХольцТэхЭкспарт”.

Рэдакцыя атрымала адказы на крытычныя выступленні.

Наконт дрэннай дарогі да сярэдняй школы № 3 з вуліцы Міру намеснік старшыні райвыканкама А. М. Цывака паведаміў: “У адпаведнасці з праграмай будаўніцтва жылых дамоў на 2015 год плануецца будаўніцтва шасцідзесяцікватэрнага дома з добраўпарадкаваннем прылеглай да яго тэрыторыі. У адпаведнасці з планам добраўпарадкавання на гэтым участку будзе зроблены тратуар”.

Па пытанні продажу мяса свініны на Калгасным рынку рэдакцыя атрымала рэагаванне галоўнага дзяржветінспектара Стаўбцоўскага раёна А. І. Гусачонка: “На Калгасным рынку гандаль свінінай праводзіцца філіялам “Стоўбцы” УП “Мінскі мясакамбінат”, ААТ “Вішнявецкі-агра”, а таксама грамадзянамі прыватнага сектара пры захаванні ветэрынарна-санітарных правіл утрымання прадукцыйнай жывёлы ва ўласных падсобных гаспадарках, зацверджаных пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29.08.2013 № 758. У пункце 18 занатавана: “У мэтах забеспячэння ветэрынарнай бяспекі забой буйной і дробнай рагатай жывёлы, свіней, коней для наступнай рэалізацыі мяса і прадуктаў забою праводзіцца ў арганізацыях, якія ажыццяўляюць дзейнасць па забоі сельскагаспадарчых жывёлін”.



Tagged

1 комментарий по теме “Нашы кантактныя тэлефоны: 5-44-47, 5-33-63, SMS – 8-029-663-54-05

  1. Жыхары вуліц Гагарына, Першамайскай і іншых бліжэйшых да былога дрэваапрацоўчага камбіната, цяпер – вытворчасці таварыства з абмежаванай адказнасцю “ХольцТэхЭкспарт” вымушаны ўжо доўгі час цярпець чорныя слупы дыму з трубы. Гэта раён жылога сектара. Экалогіі мікрараёна, ды і горада ў цэлым такая сітуацыя не спрыяе. Жыхары рэзонна задаюць пытанне: чым можна паліць катлы, каб быў такі густы чорны дым? Чакаем рэагавання ад кіраўніцтва ТАА “ХольцТэхЭкспарт”.

    Почему должен реагировать нарушитель. А что на этот счет говорит экологическая инспекция? Черный дым это нормально или плохо?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *