Конкурс: ФОТА БЕЛАРУСІ

Захапленні Нумары

image_pdfimage_print

Міністэрства інфармацыі сумесна з Беларускім грамадскім аб’яднаннем “Фотамастацтва” і Беларускім саюзам журналістаў з верасня 2014 года па май 2015 года праводзіць рэспубліканскі творчы фотаконкурс “Фота Беларусі”.

Мэта данага конкурсу: садзейнічаць выхаванню патрыятызму і грамадзянскасці, зацвярджэнню ў грамадстве высокіх маральных і эстэтычных ідэалаў, духоўна-маральных каштоўнасцяў беларускага народа, а таксама прапаганды сродкамі фотамастацтва дасягненняў Беларусі.

Удзельнікамі конкурсу могуць быць як прафесійныя фатографы, так і фотааматары з Рэспублікі Беларусь, а таксама для ўдзелу ў намінацыі “Беларусь вачыма сяброў” – фатографы з замежных краін. Для ўдзелу ў конкурсе прымаюцца мастацкія фотаздымкі. Конкурс арганізаваны па намінацыях: гісторыка-культурная і духоўная спадчына Беларусі; чалавек і яго справа (жанравае фота); партрэт сучасніка; прырода Беларусі; прэс-фота Беларусі; арт-фота Беларусі; дзіцячы погляд; фотаапавяданне; Беларусь вачыма сяброў. Спецыяльныя намінацыі: самы гумарыстычны кадр, самы нечаканы кадр, лепшы чорна-белы кадр; гран-пры – “Фатограф года”. Пачатак рэгістрацыі работ – 30.09.14, заканчэнне рэгістрацыі работ – 28.02.2015, аб’яўленне вынікаў – май 2015 года.

Работы падаюцца ў Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

Фота Васіля ЗЯНЬКО



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *