Кірмаш шумеў і танцаваў

Нумары Сельская гаспадарка

image_pdfimage_print

У мінулую нядзелю на Калгасным рынку прайшоў шырокі кірмаш, прысвечаны святу сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці.

Сельскагаспадарчыя таварыствы прывезлі на продаж капусту, моркву, цыбулю, збожжа, проса і шмат іншага. Акрамя гэтага, яны прыехалі са сваімі артыстамі. Гандлёвыя рады былі ўпрыгожаны кампазіцыямі шчодрай восені – скульптурамі з гарбузоў, кветкамі, плакатамі, якія рэкламавалі прадукцыю, выстаўленую на продаж.

Камісія на чале са старшынёй райвыканкама Юрыем Горлавым і начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Дзянісам Колесенем азнаёмілася з арганізацыяй лістападаўскага кірмашу. Сярод гаспадарак прызёрамі за афармленне машын і прэзентацыю ўласнай прадукцыі прызнаны ААТ «Вялікі Двор», ААТ «Агранёманскі», ААТ «Рубяжэвічы».

Стаўбчане не толькі з задавальненнем набывалі прапанаваную прадукцыю, але і спявалі разам з самадзейнымі артыстамі, падтанцоўвалі.

Стваралі святочны настрой удзельнікам кірмашу і калектывы мастацкай самадзейнасці Вішнявецкага СДК, Любкаўшчынскага СДК і раённага Цэнтра культуры.

Спадзяёмся, што на Калгасным рынку пройдзе яшчэ ні адзін такі бойкі кірмаш.

Нэлі АСТРЭЙКА

НА ЗДЫМКАХ: так рэкламавалі сваю прадукцыю ААТ «Агранёманскі» і ААТ «Вялікі Двор».

Фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *