Нашы кантактныя тэлефоны: 5-44-47, 5-33-63, SMS – 8-029-663-54-05

Жыльцы дамоў №№ 1-6 па вуліцы Свярдлова (ад былога малочнага завода да чыгункі) у Стоўбцах звяртаюцца з просьбай дапамагчы навесці парадак. Па-першае, даны ўчастак вуліцы ніколі не абслугоўвае АКС, вуліца ніколі не падмятаецца, сметніцы адсутнічаюць. Вуліца заносіцца пяском, бо знаходзіцца пад ухілам, ліўневыя сцёкі злятаюць проста да чыгункі. Дарога патрабуе ямачнага рамонту. Па-другое, у сувязі з адкрыццём ТАА «Коласбел Лагістык» уся вуліца застаўлена уласным транспартам работнікаў данага прадпрыемства. Хуткасны рэжым не захоўваецца. Ствараецца аварыйная абстаноўка, да дамоў і да магазіна «Мэбля» не пад’ехаць. А загляніце на вуліцу Чыгуначную, якая вядзе да чыгуначнага вакзала. Яма на яме. А гэта вароты ў Стоўбцы. Якое ж уражанне складваецца ў гасцей, якія прыязджаюць у Стоўбцы і выходзяць у горад па вуліцы Свярдлова? Нам, карэнным жыхарам горада, вельмі балюча, што Стоўбцы адкрываюцца такой непрыемнай панарамай.