Шматбор’е: Хутка бегчы, трапна страляць

Нумары Спорт

image_pdfimage_print

21 каманда, 312 чалавек удзельнікаў – такія маштабы спаборніцтваў на першынство раёна па шматбор’і “Здароўе”.

Юныя ўдзельнікі, навучэнцы школ раёна стараліся праявіць сябе ў розных відах праграмы: бегу, у залежнасці ад узроставых груп, на 1000, 1500 і 3000 метраў; скачках у даўжыню з месца. А таксама ў стральбе, прытым пасля непрацяглага разбегу. І ў падцягванні на перакладзіне ў хлопцаў і згібанні рук ва ўпоры лежачы ў дзяўчат. Зразумела, што ўсё гэта вымагала добрай фізічнай падрыхтоўкі, якую і паказалі найлепш пераможцы.

Самую большую колькасць балаў набрала каманда Коласаўскай сярэдняй школы, на другім агульнакамандным месцы – калектыў Заямнаўскай СШ, на трэцім – СШ № 3 г. Стоўбцы. Назавём таксама ўсіх лепшых у індывідуальным заліку – хлопцаў і дзяўчат ва ўзросце ад 10 да 17 гадоў. Гэта Глеб Арлоўскі (Заямнаўская СШ) і Настасся Крывель (Залужская СШ); Кірыл Абраменка (Цясноўская СШ) і Паліна Маліноўская (Коласаўская СШ); Данііл Нашчынец (гімназія № 1) і Аляксандра Лявончык (Коласаўская СШ); Аляксандр Недзень (Коласаўская СШ) і Яўгенія Калініна (Дзераўнянская СШ); Аляксандр Шукаў (Цясноўская СШ) і Надзея Курыла (Заямнаўская СШ); Максім Іваноў (Коласаўская СШ) і Аліна Навіцкая (Заямнаўская СШ); Андрэй Шаблінскі і Паліна Грыб (Заямнаўская СШ); Аляксандр Уласік (Коласаўская СШ) і Ксенія Пяткевіч (Засульская СШ).

Ф. ФЯДОТАЎ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *