Хвала і пашана працоўным рукам!

Нумары

image_pdfimage_print

15 лістапада – раённае свята працаўнікоў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці. Сардэчнае прывітанне ўдзельнікам свята!

Дарагія працаўнікі аграпрамысловага комплексу Стаўбцоўскага раёна!

Штогод у лістападзе мы традыцыйна адзначаем Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці. І я хачу звярнуцца да аграрыяў раёна, да тых, хто працуе на зямлі. Вы заслугоўваеце павагі за вашу нялёгкую, высакародную і такую неабходную ўсяму грамадству працу. Выказваю сваю шчырую ўдзячнасць тым, хто ў гэтым годзе, не шкадуючы сваіх сіл, працаваў на хлебнай ніве, дабіваўся павелічэння паказчыкаў у жывёлагадоўчай галіне, паляпшаў якасць прадукцыі.

Сельскагаспадарчы год быў няпростым для ўсіх працаўнікоў сяла. І хоць сёлета не ўдалося ў поўнай меры дасягнуць намечанага, вы можаце ганарыцца вынікамі сваёй працы.

У гэты святочны дзень асаблівыя словы ўдзячнасці і віншавання – нашым ветэранам, якія многія гады аддалі развіццю сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці і служаць эталонам прафесійнага майстэрства, надзейнай апорай працоўных калектываў.

Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці – свята сапраўды ўсенароднае, паколькі на сельскай ніве выкарыстоўваецца праца не толькі земляробаў, але і прадстаўнікоў прамысловых, транспартных, іншых арганізацый, жыхароў горада і раёна, моладзі.

Ва ўсе часы да працы вяскоўцаў адносіліся з асаблівай павагай. На долю працаўнікоў сяла выпадае нямала выпрабаванняў, паспяхова праходзіць якія дапамагаюць ваш высокі прафесіяналізм і адданасць справе.

Сёння перад работнікамі аграпрамысловага комплексу стаіць задача павышэння эфектыўнасці вытворчасці, развіцця прадпрымальніцкай ініцыятывы на сяле, умацавання кадравага патэнцыялу, забеспячэння стабільнай работы ўсіх сельскагаспадарчых арганізацый. Гэта патрабуе павелічэння аддачы ад кожнага.

Пераадольваючы цяжкасці эканамічнага характару, мы павінны ісці наперад, навучыцца працаваць па прынцыпах самафінансавання. Вырашыць гэтую задачу можа толькі той, хто любіць сваё прадпрыемства, хто з радасцю ідзе на работу, адданы справе і ўкладвае ў яе ўсе сілы.

Шчыра жадаю вам поспехаў і ўдачы, моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту, сілы духу і ўпэўненасці ў дасягненні пастаўленай мэты. Спадзяюся, што тыя поспехі, якіх удалося дасягнуць, стануць асновай для развіцця на перспектыву.

Ю. М. ГОРЛАЎ, старшыня Стаўбцоўскага раённага выканаўчага камітэта



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *