Надзейны экіпаж

Нумары Сельская гаспадарка

image_pdfimage_print

Экіпаж камбайнераў ААТ “Жацерава” ў складзе Ігара Рокаша і Мікалая Амельчыца намалаціў сёлета на ўмоўны камбайн 1639,7 тоны збожжа і вызначыўся ў абласным спаборніцтве. Работнікі шчыруюць разам чатыры гады запар і адметныя выключнай працавітасцю. Гэта адзін з самых надзейных экіпажаў. Вынікі іх работы заўжды высокія. Трэба сказаць, што і ўраджайнасць збожжавых у гаспадарцы заўжды дастойная. Сёлета намалочана з кожнага гектара 43,6 цэнтнера збожжа.

Ігар Рокаш – прафесіянал сваёй справы. Працуе механізатарам у таварыстве звыш дваццаці гадоў. Выконвае розныя тэхналагічныя аперацыі. Дарэчы, Ігар Анатольевіч “засвяціўся” і ў раённым спаборніцтве на сяўбе цукровых буракоў. Вопыту яму не займаць, з году ў год перадавік прымае ўдзел і ў раённых святах працы.

Мікалай Амельчыц больш за чвэрць стагоддзя завіхаецца вадзіцелем. Яго сын Сяргей, студэнт БДАТУ і стыпендыят таварыства, на працягу апошніх чатырох сезонаў садзіцца на камбайн. Летась ён стаў пераможцам  у раёне сярод маладых удзельнікаў жніва.

Дарэчы, экіпажам Ігар Рокаш і Мікалай Амельчыц працуюць сёлета і на ўборцы цукровых буракоў.

Надзея БАТАЛКА

Фота Васіля ЗЯНЬКО



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *