Аб рабоце з непаўналетнімі

Нумары Пракурорскі нагляд

За дзевяць месяцаў бягучага года зафіксаваны двухразовы рост злачыннасці сярод непаўналетніх раёна.

Ужо сёлета ўчынена падлеткамі 16 злачынстваў, супрацоўнікамі інспекцыі па справах непаўналетніх выяўлена сярод іх 133 адміністрацыйныя правапарушэнні. У дачыненні да 25-ці падлеткаў складзена 25 пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях. Па выніках праведзенай пракуратурай раёна праверкі выяўлены недахопы ў арганізацыі прафілактычнай работы інспекцыі з непаўналетнімі. У адрас начальніка РАУС унесены прадстаўленні, згодна з якімі да трох супрацоўнікаў прыменены меры матэрыяльнага спагнання.   

Пракуратурай праведзена праверка выканання заканадаўства аб прафілактыцы правапарушэнняў і злачынстваў сярод непаўналетніх у дзейнасці Навасвержанскай школы. Відавочна, што ўстановай адукацыі не рэалізуюцца паўнамоцтвы, прадастаўленыя ёй законам “Аб асновах сістэмы прафілактыкі безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх”. На пасяджэнні савета прафілактыкі не заўсёды выносяцца пытанні аб стане выхаваўча-прафілактычнай работы з вучнямі, праблемныя моманты ў рабоце педагога сацыяльнага, што ўплывае на эфектыўнасць прынятых рашэнняў, ды і яны нярэдка носяць дэкларатыўны характар. Дзейнасць савета прафілактыкі абмяжоўваецца разглядам інфармацый, пастаноўкай і зняццем непаўналетніх з уліку “сацыяльна небяспечных”.

Выяўленыя недахопы негатыўна адбіваюцца на якасці ўсёй прафілактычнай работы, якую праводзіць школа, і, самае галоўнае, выпадкі бескантрольнасці, беспакаранасці здольны “запусціць” ланцужок злачыннасці. У сувязі з гэтым Навасвержанскай школе ўнесена прадстаўленне, да аднаго супрацоўніка прыменены дысцыплінарныя меры.      

У верасні 2014 года прааналізавана выкананне заканадаўства аб прафілактыцы безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх у дзейнасці камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама. Устаноўлена, што росту злачыннасці садзейнічала аслабленая работа з боку зацікаўленых суб’ектаў прафілактыкі, іх недастатковае ўзаемадзеянне, у прыватнасці, па арганізацыі занятасці непаўналетніх, папярэджанні сямейнай нядобранадзейнасці, правядзенні прафілактычнай работы з непаўналетнімі “падуліковай” катэгорыі.  

Якія тэндэнцыі найбольш трывожаць? На 01.09.2014 на ўліку ў інспекцыі знаходзіліся 64 падлеткі, ва ўрача-нарколага – 37. 33 абавязаныя асобы пражываюць на тэрыторыі раёна, ім неабходна кампенсаваць выдаткі на ўтрыманне 76-ці дзяцей. Кампенсацыя гэтых выдаткаў, паводле даных раённага аддзела адукацыі, спорту і турызму, складае 52,3 працэнта (на 01.10.2013 было 109,7; пасля праверкі выканання патрабаванняў Дэкрэта № 18 унесена прадстаўленне на адрас начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва). 75 непаўналетніх з 44-х сем’яў знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, восем – прызнаны маючымі патрэбу ў дзяржаўнай абароне.

Выкананне патрабаванняў Дэкрэта № 18 праверана і ў аддзеле адукацыі, спорту і турызму. Выяўленыя парушэнні звязаны з нясвоечасовым накіраваннем іскавых заяў, дакументаў для спагнання ў парадку натарыяльнага надпісу і т. п. 

Дар’я АНІШЧУК, памочнік пракурора раёна



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *