Прытулак – гэта месца для часовага знаходжання дзяцей, якія трапілі ў складаную жыццёвую сітуацыю, і ў той жа час – пункт адліку для бацькоў, якія сышлі з правільнай дарогі, апошні шанц для іх захаваць самае дарагое і каштоўнае, што ў іх ёсць, – дзяцей.
Асноўная мэта работы аддзялення – аказанне комплекснай сацыяльна-педагагічнай, псіхалагічнай, карэкцыйна-рэабілітацыйнай дапамогі дзецям і іх бацькам.
Аддзяленне дзіцячы сацыяльны прытулак ДУА «Сацыяльна-педагагічны цэнтр Стаўбцоўскага раёна» разлічана на 14 чалавек. Дзеці пражываюць па тры-чатыры чалавекі ў пакоях, якія эстэтычна прыгожа аформлены. Жыццё іх уладкоўваецца з улікам іх інтарэсаў, захапленняў, фізічных і псіхічных асаблівасцяў.
Дзейнасць аддзялення ажыццяўляюць загадчык, пяць выхавацеляў, педагог сацыяльны, педагог-псіхолаг, медыцынская сястра і дзевяць чалавек абслуговага персаналу. Дзеці дашкольнага ўзросту займаюцца з выхавацелямі, а дзеці школьнага ўзросту наведваюць ДУА «Мікалаеўшчынскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа імя Якуба Коласа».
За 13 гадоў існавання аддзялення дзіцячы сацыяльны прытулак рэабілітацыю прайшлі 416 выхаванцаў, з іх 295 вернуты ў свае біялагічныя сем’і, 38 – у апякунскія, 48 – у прыёмныя, адзін усыноўлены, пяць накіраваны ў дамы сямейнага тыпу, два – у дзіцячыя вёскі, пяць – у дзетдом, 22 – у школы-інтэрнаты.
Мы звяртаемся да грамадскасці не праходзіць міма гэтых дзяцей, шукаем тых, хто іх зразумее і дапаможа.
Марына ПРОТАС, загадчыца аддзялення дзіцячы сацыяльны прытулак