Ушанаваны за працу

Нумары Сельская гаспадарка

На абласным фестывалі-кірмашы “Дажынкі-2014” і раённай урачыстасці з нагоды Дня сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці ўшанаваны на розных узроўнях кіраўнікі, спецыялісты, механізатары і жывёлаводы.

За шматгадовую працу і асабісты ўклад у развіццё аграпрамысловага комплексу вобласці Ганаровай граматай  Мінскага абласнога выканаўчага камітэта ўзнагароджаны галоўны аграном ААТ “Вялікі Двор” Генадзь Бязушка і аператар машыннага даення ТАА СЖК “Налібакі” Галіна Чыжэўская. Падзякі старшыні аблвыканкама атрымалі дырэктар філіяла “Стоўбцы” ААТ “Мінскі мясакамбінат” Рамуальда Бурдукевіч, трактарысты-машыністы ААТ “Агранёманскі” Аляксей Пальчык і ААТ “Каганец” Валерый Шахно.

У абласным спаборніцтве на ўборцы збожжавых і зернебабовых культур вызначыліся экіпажы камбайнераў Аляксея Пальчыка і Аляксея Славінскага з ААТ “Агранёманскі”, Ігара Рокаша і Мікалая Амельчыца з  ААТ “Жацерава”. Яны занялі другое і трэцяе месцы.  Ігару Мядзведзю з ААТ “Вялікі Двор” прысуджана другое месца сярод маладых вадзіцеляў на адвозцы збожжа, а вопытны Анатолій Турко з ААТ “Агранёманскі” заняў трэцяе. За дасягненне высокіх паказчыкаў галоўны заатэхнік Уладзімір Жукаў і тэхнік-асемянатар Кацярына Кухарчык з ПДСУП “Профі-Аграцэнтр”, брыгадзір МТФ Андрэй Мяшок з ААТ “Вялікі Двор” прызнаны лепшымі спецыялістамі ў жывёлагадоўчай галіне. 

Ганаровай граматай Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу ўзнагароджаны трактарыст-машыніст ААТ “Шашкі” Генадзій Юнцэвіч. Падзякі Мінскага абласнога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў АПК уручаны: кладаўшчыку Стаўбцоўскага філіяла ААТ “Гарадзейскі цукровы камбінат” Ірыне Грыгарцэвіч, трактарыстам-машыністам Уладзіміру Новіку (ААТ “Вішнявецкі-агра”) і Генадзю Доўнару (ТАА «СЖК Налібакі»), аператару машыннага даення ААТ “Жацерава” Алене Шут, грузчыку каўбаснага ўчастка філіяла “Стоўбцы” ААТ “Мінскі мясакамбінат” Віталію Цупу.

За шматгадовую працу, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці і з нагоды юбілейнай даты старшыня прафкама ААТ “Шашкі” Ядвіга Радзіон атрымала Ганаровую грамату Мінскага абласнога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў АПК.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *