З чарговай перамогай!

Нумары Сельская гаспадарка

image_pdfimage_print

Сярод пераможцаў рэспубліканскага агляду-конкурсу “Землекарыстанне высокай культуры земляробства, добраўпарадкаванне машынных двароў, жывёлагадоўчых фермаў і комплексаў”, які аб’яўляецца на працягу апошніх трынаццаці гадоў, і СФГ “Сула”. Яе кіраўнік Уладзімір Радзевіч на абласным фестывалі-кірмашы “Дажынкі-2014”, які праходзіў у горадзе Узда, узнагароджаны дыпломам і прэміяй.

– Атрымліваць узнагароды прыемна, але гэтаму папярэднічае напружаная праца, – сказаў Уладзімір Уладзіміравіч. – І я ўдзячны за шчыраванне нашаму рупліваму калектыву механізатараў і вадзіцеляў. У данай намінацыі заахвочаны ўпершыню, і важкі фінансавы дадатак якраз дарэчы. Дабавім   грошай і набудзем новы сучасны высокапрадукцыйны трактар.

Такая тэхніка фермеру вельмі патрэбная. Гаспадарцы дадаткова выдзелена 250 гектараў зямлі, якую трэба апрацоўваць і засяваць. І, выкарыстоўваючы сучасныя тэхналогіі, атрымліваць высокія ўраджаі бульбы, збожжавых і рапсу.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *