Трактар за землекарыстанне

Нумары Сельская гаспадарка

image_pdfimage_print

Падчас абласных “Дажынак-2014” ушанаваны і Стаўбцоўскі доследны лясгас – пераможца рэспубліканскага агляду-конкурсу “Землекарыстанне высокай культуры земляробства, добраўпарадкаванне машынных двароў, жывёлагадоўчых фермаў і комплексаў”.

Сярод падарункаў, якія атрымаў лясгас, – трактар «МТЗ-82», а таксама грашовая прэмія. Вырашана, што новая тэхніка будзе накіравана на лясны базісны гадавальнік, дзе вырошчваецца якасны пасадачны матэрыял для сваіх лясніцтваў, а таксама рэалізуецца розным арганізацыям са свайго раёна, Мінскай вобласці і рэспублікі ў цэлым.

Як падкрэслівае намеснік дырэктара лясгаса па ідэалагічнай рабоце Аляксандр Шарапа, комплекс мерапрыемстваў, які дазваляе весці землекарыстанне з высокай культурай земляробства, уключае ў сябе шмат якія паказчыкі. Добраўпарадкаванне адміністрацыйных тэрыторый лясніцтваў, прыдарожных палос і зон масавага адпачынку, пашырэнне плошчы зямель, пакрытых лесам, запас драўніны на гектары, асваенне разліковых лесасек і лесакультурнага фонду, выкананне прыродаахоўных патрабаванняў і ажыццяўленне мерапрыемстваў па аднаўленні дзікага жывёльнага свету.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *