У тры змены

Нумары У перапрацоўшчыкаў

image_pdfimage_print

Запасы гатовай прадукцыі на складах філіяла “Стоўбцы” ААТ “Мінскі мясакамбінат” не перасягаюць стандартных нормаў.

Па выніках работы за дзевяць месяцаў бягучага года гэтая лічба склала 8026 мільёнаў рублёў, або 26,2 працэнта адносна сярэднямесячнага аб’ёму вытворчасці. Як адзначаюць спецыялісты прадпрыемства, гэты запас, фактычна прадстаўлены ўсімі відамі выпушчанай прадукцыі – мясам на касці, кансервамі, паштэтамі, каўбаснымі вырабамі, паўфабрыкатамі, на складзе не залежваецца а адгружаецца па меры паступлення заказаў спажыўцоў.       

Каб максімальна загрузіць магутнасці прадпрыемства і павялічыць экспартныя пастаўкі, апошнім часам тэрмічнае аддзяленне ўчастка па вытворчасці каўбасных вырабаў і ўчастак па вытворчасці і ўпакоўцы паштэтаў і мясных кансерваў перайшлі на трохзменны рэжым работы. Разлікі з гаспадаркамі Уздзенскага, Клецкага, Дзяржынскага, Нясвіжскага і Стаўбцоўскага раёнаў, якія пастаўляюць на камбінат сыравіну, ажыццяўляюцца згодна з тэрмінамі, указанымі ў дагаворах кантрактацыі на жывёлу, і складаюць прыкладна дзесяць банкаўскіх дзён пасля паступлення яе на прадпрыемства.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *