У пясчаных кар’ерах

Будаўніцтва Нумары

На Стаўбцоўшчыне дзейнічаюць пясчаныя кар’еры, сумесі з якіх выкарыстоўваюцца для дарожнай і будаўнічай галінаў.

Як адзначае начальнік землеўпарадкавальнай службы райвыканкама Дзмітрый Астрэйка, суб’екты гаспадарання, якія мелі патрэбу ў адкрыцці кар’ераў і знайшлі для гэтага фінансавыя магчымасці, правялі ў свой час праектна-пошукавыя работы і, згодна з законам, атрымалі гэтыя зямельныя ўчасткі ў карыстанне.

Адзін з самых аб’ёмных пясчаных кар’ераў на тэрыторыі раёна – “Драздоўшчына”, плошчаю сем гектараў, які эксплуатуецца ААТ “Аграбудфірма ПМК-74 – Налібакі”. Узяты ў карыстанне тэрмінам на 10 гадоў, ён распрацоўваецца аграбудфірмай два апошнія гады.      

Адразу два кар’еры ў карыстанні дарожна-будаўнічай арганізацыі ДРБУ № 135. Адзін з кар’ераў – “Слабодка-2”, плошчаю 6,4 гектара, мяркуецца цалкам выпрацаваць ужо ў бліжэйшы час, а другі – “Тонава”, плошчаю шэсць гектараў, – да 2017 года. Здабыты пясок дарожнікі пускаюць на ўласныя патрэбы, а таксама рэалізуюць будаўнічым арганізацыям, напрыклад, ПМК-233.

Для ўласных патрэб, а таксама і на продаж будаўнікам ідзе пясок з кар’ера участка № 8 ААТ “ДБТ № 7”. Кар’ер “Пагарэлае”, плошчаю 6,5 гектара, мае дастатковыя запасы, якіх, як плануецца, хопіць не менш чым да 2016 года.   

Акрамя пясчаных сумесяў, на Стаўбцоўшчыне здабываюцца і іншыя прыродныя кампаненты, неабходныя для вытворчасці. У першую чаргу, гэта торф (торфапрадпрыемствам “Нёманскае”, у карыстанні якога знаходзяцца зямельныя ўчасткі з залежамі торфу агульнай плошчай амаль 107 гектараў) і гліна (ААТ “Стаўбцоўскі цагельны завод” здабывае яе ў кар’еры плошчай 3,1 гектара непадалёку ад Хутара Барка).

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *